Беларуская Служба

Палова палякаў лічыць, што 2019 год быў для іх добрым у фінансавым плане

14.01.2020 16:41
Найбольшае задавальненне адчуваюць жыхары Падляшша (Беласточчына), а найменшае – Куяўска-Паморскага ваяводства (паўночная частка Польшчы).
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

49% палякаў лічыць, што 2019 год быў для іх добрым у фінансавым плане, трэцяя частка жыхароў краіны незадаволеная сваім фінансавым становішчам, паведамляе эканамічны партал Business Insider. Найбольшае задавальненне адчуваюць жыхары Падляшша (Беласточчына), а найменшае – Куяўска-Паморскага ваяводства (паўночная частка Польшчы).

47% палякаў задаволеная тым, што цягам мінулага года ім удалося заашчадзіць пэўную суму грошай. У сваю чаргу 37% рэспандэнтаў радая таму, што на жыццё ім не прыйшлося браць крэдытаў і пазык.
25% палякаў у мінулым годзе атрымалі вышэйшыя заробкі і прэміі, 15% памянялі працу на лепшую. Толькі 16% падчас апытання звярнулі ўвагу на дзяржаўныя сацыяльныя праграмы тыпу дапамога дзецям альбо пенсіянерам, якімі хваліцца актуальны ўрад.

25% жыхароў Польшчы заявіла пра тое, што з-за фінансавай сітуацыі ім часам не хапае грошай на тое, каб заплаціць камунальныя паслугі. Каля 20% былі прымушаныя браць крэдыты. Большасць рэспандэнтаў таксама зазначыла, што найбольшую праблему яны бачаць у росце цэн, паведамляе партал Business Insider.

вс