Беларуская Служба

Неўзабаве каля Варшавы адкрыюць... тропікі

28.01.2020 16:58
У вялізным крытым ангары наведвальнікаў чакаюць водныя атракцыёны, саўны, басейны з мінеральнай вадой, 740 трапічных пальмаў пры круглагадавой тэмпературы 32 градусы.
         Suntago Wodny Świat
У лютым будзе адкрыты найбольшы ў Еўропе водны парк Suntago Wodny Światфота: прома-матэрыялы кампаніі

Варшаўскі партал Wawalove.pl піша пра тое, што неўзабаве, бо ўжо ў лютым, каля польскай сталіцы, у гарадку Мшчонаў (Mszczonów), будзе адкрыты найбольшы ў Еўропе водны парк Suntago Wodny Świat. Дарэчы, продаж білетаў ужо пачаўся на сайце парка. Месца водных атракцыёнаў будзе працаваць 365 дзён у год. Дзіцячы білет на цэлы дзень каштуе 79 злотых, дарослы – 99 злотых (1 еўра каштуе 4 злотыя 27 грошаў).

Якія віды адпачынку чакаюць наведвальнікаў? Па-першае, водныя джунглі працягласцю ў 3 км з горкамі, горнымі патокамі і штучнымі хвалямі. Акрамя таго, 10 розных саўнаў, басейны з мінеральнай вадой і іншыя нявідалыя рэчы. Наведвальнік будзе адчуваць сябе як у тропіках, таму што пад вялізным дахам пасаджана 740 сапраўдных трапічных пальмаў. Дах парку мае паверхню 20 тыс. квадратных метраў, у сонечныя дні ён будзе адрывацца.

Сярэдняя тэмпература ў комплексе будзе складаць 32 градусы Цэльсія.

Агульны кошт інвестыцыі – 170 млн еўра, паведамляе партал Wawalove.pl.


вс