Беларуская Служба

Нафта паплыве ў Беларусь праз Польшчу

17.02.2020 17:51
«Gazeta Polska Codziennie» тлумачыць польскаму чытачу праблемы Беларусі з нафтай і спробы вырашэння дэфіцыту, у тым ліку з дапамогай Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Нафта ў Беларусь паплыве праз Польшчу, паведамляе «Gazeta Polska Codziennie»

Фіяска перамоваў з Расіяй прымушае Беларусь шукаць альтэрнатыўныя крыніцы і шляхі пастаўкі нафты.

- Мы аналізуем магчымасці паставак нафты з ЕЗ, – заявіў Лукашэнка. Кіраўнік Беларусі не выключыў таксама, што будзе браць нафту, прызначаную для Захаду, з трубаправоду «Дружба».

- Нафту, якую мы купім у Саудаўскай Аравіі, Аб’яднаных арабскіх Эміратах і ЗША, будзем пастаўляць праз Гданьск. Тэхнічныя пытанні ўжо абмяркоўваюцца з польскімі партнёрамі, – сказаў Лукашэнка.

У сувязі з дэфіцытам сыравіны Беларусь стала браць тэхнічную нафту з «Дружбы». Трубаправод, паводле Мінска, належыць Беларусі. Лукашэнка заявіў таксама, што Мінск будзе браць транзітную нафту, прызначаную для краін ЕЗ.

Паводле беларускага лідара, Расія дагэтуль не разлічылася з забруджанай нафты, якую год таму расійцы падалі ў сістэму перадачы Беларусі і Польшчы.
- У нас пашкоджаныя нафтаперапрацоўчыя ўстаноўкі на абодвух НПЗ а таксама трубаправод, – казаў Лукашэнка.

Такім чынам «Gazeta Polska Codziennie» тлумачыць польскаму чытачу праблемы Беларусі з нафтай і спробы вырашэння дэфіцыту, у тым ліку з дапамогай Польшчы.