Беларуская Служба

Беларусь разлічвае зарабіць на экспарце электраэнергіі

20.02.2020 16:23
Сёлета павінна запрацаваць Беларуская АЭС, яна дасць краіне 40% дадатковай электраэнергіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Nicole Köhler from Pixabay/CC0

Цяпер прапрацоўваюцца пытанні рынкаў збыту ды змены ўмоваў крэдытавання з расійскага боку.

Дзяржатамнагляд Беларусі паведаміў, што на Астравецкай АЭС пачалася мэтавая праверка гатовасці да завозу свежага ядзернага паліва. Дадзеная праверка будзе праводзіцца цягам 30 дзён.

Запуск станцыі – першага энергаблока – плануецца да канца 2020-га года, а другога – у 2021-м годзе. Усяго беларуская АЭС будзе вырабляць 2400 МВт энергіі. Гэта адпавядае 40% беларускага рынку.

Беларусь ужо цяпер мае лішкі ў вырабе электрычнасці, якія краіна экспартуе. Запуск АЭС дазволіць павялічыць экспарт ды электрыфікаваць краіну, зазначае аглядальнік газеты «Беларусы і рынак» Тацяна Манёнак.

Размаўляю Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыё файл