Беларуская Служба

У Польшчы расце колькасць гатэльных нумароў

20.02.2020 18:36
У 2020-2022 гадах толькі ў адной Варшаве дадаткова з'явіцца 3 тыс. 600 новых гатэльных нумароў.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneCinematographer/Shutterstock.com

У Польшчы расце колькасць гатэльных нумароў. У некаторых гарадах прапанова перавышае попыт, паведамляе газета Rzeczpospolita.

Гасцінічны рынак у Польшчы расце вельмі хутка. Паводле спецыялістаў, у 2020-2022 гадах толькі ў адной Варшаве дадаткова з'явіцца 3 тыс. 600 новых гатэльных нумароў, а ў балтыйскіх Гданьску, Гдыні і Сопаце, якія ствараюць адну агламерацыю, 1 тыс. 600 нумароў. Хоць, з іншага боку, расце колькасць унутраных і замежных турыстаў. Паводле прагнозаў, у бягучым годзе колькасць турыстаў на Балтыцы вырасце на 40%.

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, у першых трох кварталах мінулага года ў краіне было 38 млн 200 тыс. начлегаў – гэта на 6,7% больш чым у аналагічны перыяд 2018 года. Спецыялісты па турызме прагназуюць (пакуль што няма поўных дадзеных за мінулы год), што ў 2019 годзе ў Польшчы было 45 млн начлегаў, паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс