Беларуская Служба

Польскі ўрад хоча, каб краіна стала важным вытворцам літый-іённых акумулятараў

28.02.2020 15:29
Першым крокам у рэалізацыі гэтай мэты можа быць перапрацоўка выкарыстаных акумулятараў.
АкумулятарыLYOO_JW/pixabay.com/CC0

Польскі ўрад хоча, каб краіна стала важным вытворцам літый-іённых акумулятараў, піша Dziennik Gazeta Prawna. Першым крокам у рэалізацыі гэтай мэты можа быць перапрацоўка выкарыстаных акумулятараў. Урад хоча, каб Польшча стала магутнасцю, калі гаворка ідзе пра электрамабільнасць, а канкрэтна ў тэхналогіі акумулятараў. Варшава далучылася да праекту European battery Alliance, які папулярызуе Еўрапейская камісія. Праект павінен выправіць спазненні Старога кантыненту ў вытворчасці літый-іённых акумулятараў.

Ужо цяпер у Польшчы выпускаюцца амаль усе неабходныя кампаненты для будовы акумулятараў, а Польшча з’яўляецца лідарам у іх экспарце. У такім выпадку перапрацоўка была б каштоўным, дадатковым элементам гэтай экасістэмы.

ав