Беларуская Служба

Дыскаўнтнеры ў Польшчы перад Пасхай будуць працаваць цэлыя суткі

03.04.2020 12:02
Пратэстуюць прафсаюзы – піша «Puls Biznesu».
   ,    .
Пакупнікі чакаюць у чарзе, каб зайсці ў краму. PAP/Andrzej Grygiel

Дыскаўнтнеры (Biedronka, Lidl) у Польшчы падаўжаюць час працы, некаторыя перад святамі будуць працаваць цэлыя суткі. Пратэстуюць прафсаюзы – піша «Puls Biznesu».

З 7 красавіка да Пасхі крамы Biedronka будуць працаваць кругласутачна. Падобнае рашэнне прыняло кіраўніцтва сеткі Lidl у дачыненні да часткі пляцовак. Іншыя гандлёвыя сеткі таксама падоўжылі час працы.

Пасля гэтай інфармацыі прафсаюз «Салідарнасць» не ўтойвае незадаволенасці. Там лічаць, што гэты рух скіраваны супраць працаўнікоў гандлю. У некаторых сетках гэтае рашэнне не кансультавалася з працаўнікамі і прафсаюзамі. У прафсаюзе адзначаюць, што атрымліваюць шматлікія лісты, смс-паведамленні ад абураных і перапужаных працаўнікоў гандлю.

«Яны ўжо абцяжараныя працай, у крамах не хапае людзей, графікі ледзь удаецца запоўніць. Ці на працу яны павінны прыходзіць з раскладушкамі? Многім з іх не будзе чым так позна вярнуцца да дому, гэтага працадаўцы не бяруць пад увагу», – абураецца Альфрэд Буяр з секцыі працаўнікоў гандлю прафсаюзу «Салідарнасць».

Biedronka адказвае, што выконвае ўсе законы аб часе працы і аплатах, а за працу ноччу працаўнікі атрымліваюць больш, чым прадугледжвае закон. Перадсвяточныя змены ў працы крамаў звязаныя з тым, што з 2 красавіка ў крамах дзейнічаюць больш завостраныя правілы – у іх можа знаходзіцца тры чалавекі на адну касу. То бок, калі ў краме пяць кас, то ў сярэдзіне можа знаходзіцца 15 чалавек.

ав