Беларуская Служба

Перад намі - сур'ёзныя праблемы з лекамі

06.04.2020 18:00
Індыя спыніла вытворчасць актыўных субстанцыяў неабходных для вырабу лекаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Lunatta

Верагода ў чэрвені ў польскіх аптэках будзе бракаваць многіх лекаў, – піша Dziennik Gazeta Prawna.

Некаторыя вытворцы лекаў у Польшчы ўжо папрасілі інфекцыйныя шпіталі эканомна распараджацца пэўнымі лекамі. «З прыкрасцю паведамляем, што пастаўкі лекаў апынуліся пад пагрозай, і пад канец траўня мы не здолеем пастаўляць гэтыя медыкаменты», – напісана ў паведамленні аднаго з польскіх вытворцаў.

Складнікі з Індыі з'яўляюцца асноўным індыгрыентам парацэтамолу, ібупрафену, антыбіётыкаў, напр., супраць хвароб дыхальнай сістэмы, мачавой сістэмы, скураных хвароб і г.д.

- Мы цяпер знаходзімся ў поўнай залежнасці ад паставак з Азіі, пераважна з Індыі і Кітая, – кажа былы кіраўнік Нацыянальнага інстытута лекаў прафесар Збігнеў Фіялэк. Калі б гэтыя краіны адначасова спынілі пастаўкі, то нам прышлося б зачыняць шпіталі.

Індыя поўнасцю спыніла выраб сыравіны на фармацэўтычных заводах да 14 красавіка. Хутчэй за ўсё перапынак у вытворчасці будзе працягнуты.  У выпадку, калі ўлады Індыі спыняць прастоі, то аднаўленне вытворчасці адбудзецца найраней ў траўні. Кітай, які ўжо працуе нармальнымі тэмпамі, не ў стане забяспечыць пастаўкі патрэбных абʼёмаў.

яс