Беларуская Служба

Гарады рэзка рэжуць выдаткі

06.04.2020 18:04
У гарадскія бюджэты не паступаюць падаткі, назіраецца раптоўны спад даходаў ад арэнды памяшканняў, ці з продажу квіткоў на гарадскі транспарт.
ВаршаваMaksym Kozlenko / CC BY-SA (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0)

-Такога зацягвання рамянёў яшчэ ніколі не было, – кажа кіраўнік аднаго з раёнаў Варшавы. Мэрыя польскай сталіцы ўводзіць вялізарныя скарачэнні. Падобны чынам адбываецца і ў іншых польскіх гарадах, – піша Gazeta Wyborcza.

Эпідэмія каранавіруса вядзе да эканамічнага заняпаду. У гарадскія бюджэты не паступаюць падаткі, назіраецца раптоўны спад даходаў ад арэнды памяшканняў, ці з продажу квіткоў на гарадскі транспарт.

У выніку крызісу мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі загадаў спыніць усе тэндары, а нават рэкамендаваў разавраць кантракты на інвестыцыі там, дзе гэта магчыма.

Такім чынам адмяняюцца запланаваныя рамонты будынкаў грамадскага ўжывання, дарожныя інвестыцыі. Мэр загадаў да нуля абрэзаць выдаткі на прамоцыю гораду, увёў скарачэнне выдаткаў на адміністрацыйную дзейнасць мэрыі, напрыклад, загадаў эканоміць паперу для друкарак і выдаткі на прадукты (кава, гарбата, цукар, і гд).

Варшаўская мэрыя адклікала да канца году фінансавую падтрымку рознага віду мерапрыемстваў.

Аб скарачэннях гарадскіх даходаў і ў выніку змяншэннях расходаў напісала Gazeta Wyborcza.

яс