Беларуская Служба

LOT будзе ажыццяўлаць кампанію «CargoDlaPolski»

07.04.2020 14:35
Урад надалей будзе выкарыстоўваць самалёты нацыянальнага авіяперавозчыка ў барацьбе з каранавірусам.
 ,
Разгрузка самалёта, які прыляцеў з грузам з КітаяPAP/Andrzej Lange

Авіякампанія LOT закончыла кампанію «LOTdoDomu», у выніку якой на радзіму вярнуліся палякі з розных закуткаў свету. Урад надалей будзе выкарыстоўваць самалёты нацыянальнага авіяперавозчыка ў барацьбе з каранавірусам. Будуць ажыццяўляцца адзіночныя пасажырскія рэйсы, а частка флоту будзе выкарыстоўвацца для грузаперавозак.

LOT будзе рэалізаваць палёты па заказу дзяржаўных установаў, дзяржаўных прадпрыемстваў і муніцыпалітэтаў. Пра гэта ў Твітэры паведаміў кіраўнік адміністрацыі Рады Міністраў Міхал Дворчык.

Кампанія «LOTdoDomu» стане кампаніяй «CargodlaPolski». Такім чынам будзе ажыццяўляцца паветраны мост з Кітаем. Перавозіцца будзе пераважна апаратура для абароны бяспекі польскіх медыцынскіх службаў і сродкі неабходныя для барацьбы з пандэміяй каранавіруса. У кампанію задзейнічаны найвялікшыя самалёты нацыянальнага авіяперавозчыка Boengi 787 Dreamliner.

14 красавіка ў варшаўскім аэрапорце чакаецца прызямленне найвялікшага ў свеце грузатранспартнага самалёта АN-225. Гэтую інфармацыю пацвердзіла прэс-служба сталічнага аэрапорту. Гэты самалёт будзе загружаны рэчамі для барацьбы супраць каранавіруса.

яс