Беларуская Служба

У Польшчы дзейнічае 1,5 тысячы кампаній з амерыканскім капіталам

30.06.2020 12:45
Амерыканскі бізнес уклаў у Польшчу 63 млрд долараў і стварыў месцы працы для 300 супрацоўнікаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: 089photoshootings/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы дзейнічае 1,5 тысячы кампаній з амерыканскім капіталам, якія працаўладкоўваюць 300 тысяч супрацоўнікаў. Прэзідэнт Анджэй Дуда, які на мінулым тыдні сустрэўся з прадстаўнікамі амерыканскіх прадпрымальнікаў, паведаміў, што  амерыканскі бізнес уклаў у Польшчу 63 млрд долараў.

- Гэта сур’ёзныя сумы. Аднак, гаворка не ідзе выключна пра амерыканскія інвестыцыі ў Польшчы. Цяпер, і я кажу пра гэта з задавальненнем, гаворка ідзе таксама пра польскія кампаніі, якія развіваюцца ў ЗША. Зразумела, маштаб непараўнальны, але польскія кампаніі ўклалі ў ЗША 6,3 мільярда долараў. Колькасць гэтых кампаніяў павялічваецца.

У сваю чаргу Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што замежныя інвестыцыі могуць дапамагчы польскай эканоміцы пераадолець крызіс, выкліканы каранавірусам. Прэм'ер адзначыў, што Польшча можа ліквідаваць прабелы ў пастаўках тавараў, якія ўзьніклі ў выніку каранакрызісу.

Ён падкрэсліў, што, паводле ацэнак аналітычных установаў, Польшча – адна з тых краінаў, якія найлепш справяцца з рэцэсіяй. Гэтаму, паводле яго, служыць эканамічная палітыка ўрада.

- У нас ёсць праграмы для паасобных галінаў, а таксама праграмы грамадскіх інвестыцыяў для муніцыпалітэтаў. Гаворка ідзе пра тое, каб у часе змяншэння патрабавання і падзення інвестыцый айчынных кампаніяў маглі развівацца замежныя інвестыцыі, у тым ліку амерыканскія, а таксама грамадскія інвестыцыі, якія могуць падтрымліваць гэтыя замежныя інвестыцыі.

Нагадваем, сустрэча з прадстаўнікамі амерыканскага бізнесу ў Польшчы адбылася неўзабаве пасля візіту польскага прэзідэнта ў ЗША. Польскія ўлады запэўніваюць, што імкнуцца стварыць найлепшыя ўмовы для развіцця амерыканскіх інвестыцый. Пра поспех гэтых дзеянняў сведчыць факт, што цягам апошніх некалькіх гадоў гандаль паміж Польшчай і ЗША павялічыўся на 50 адсоткаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі