Беларуская Служба

Польскія ўлады прапануюць палякам даплаты да электрамабіляў

30.06.2020 15:17
Тры праграмы, на агульную суму больш за 33,5 мільёна еўра, арыентаваныя на тры розныя групы атрымальнікаў.
Аўдыё
  • Польскія ўлады прапануюць палякам даплаты да электрамабіляў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі пачаў набор заявак на субсідыі на набыццё электрамабіляў. Тры праграмы, на агульную суму амаль 150 мільёнаў злотых (больш за 33,5 мільёна еўра), арыентаваны на тры розныя групы атрымальнікаў.

Першая праграма „Зялёны аўтамабіль” накіравана да людзей, якія хочуць выкарыстоўваць электрычны аўтамабіль у прыватных мэтах. Даплата можа складаць да 19 тысяч злотых (4 тысячы 204 еўра), але цана электрамабіля не павінна перавышаць 125 тысяч злотых (больш за 28 тысяч еўра).

„Другая праграма „eVan” накіраваная да прадпрымальнікаў”, - кажа віцэ-старшыня Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Артур Ляркоўскі (Artur Lorkowski).

-Мы прапануем да 70 тысяч злотых (больш за 15,5 тысяч еўра) для прадпрымальнікаў на набыццё ванаў. Трэцяя група - гэта таксісты, якія могуць атрымаць да 25 тысяч злотых (больш за 5,5 тысячы еўра) на набыццё аўтамабіляў, каб гарадскі транспарт быў больш экалагічным.
Трэцяя праграма „Калібар” накіраваная да таксістаў. Заяўнікі могуць атрымаць даплаты ў памеры да 20 працэнтаў кошту электрамабіля.

Заяўкі можна падаваць да 31 ліпеня альбо пакуль не будуць вычарпаныя сродкі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі