Беларуская Служба

Варшаўская фондавая біржа ўключылася ў праект па сартаванні смецця

07.07.2020 13:06
Варшаўская фондавая біржа і EcoTech System плaнуюць распрацоўваць інавацыйныя рашэнні ў галіне сартаванні смецця.
 .
Сартаванне смецця.Photo: OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

Варшаўская фондавая біржа ўстанавіла перад сваёй сядзібай у Варшаве  аўтамат па сартаванні смецця, аўтарства польскай кампаніі EcoTech System, які прымае, сярод іншага, пластыкавыя і шкляныя бутэлькі.

Варшаўская фондавая біржа і EcoTech System плануюць распрацоўваць інавацыйнае рашэнне, якое ў будучыні стане часткай электроннай платформы для гандлю смеццем і другаснай сыравінай.
Аўтамат прымае ўпакоўкі паводле этыкетак, а дзякуючы спецыяльнаму праграмнаму забеспячэнню можа ідэнтыфікаваць розныя віды адходаў.

„Апрача аўтамата па сартаванні смецця, створаная адмысловая платформа транзакцый”, - паясліў старшыня EcoTech System Конрад Ромэк (Konrad Romek). Сістэма правярае агульную колькасць сыравіны і дазваляе падключаць іншыя прылады або пункты збору смецця да сеткі.

- Гаворка ідзе пра пункты збору ці, напрыклад, крамы. Тут абмежаванні невялікія. Мы рады супрацы з Варшаўскай фондавай біржай, паколькі гэты праект паказвае, што нашая тэхналогія можа мець шырокае выкарыстанне. Напрыклад, можа быць крыніцай дадзеных для платформы гандлю сыравінай ці гэтак званай сістэмы пад заклад.

Для аўтамата па сартаванні смецця і платформы было распрацаванае адмысловае прыкладанне на смартфон, якое дазваляе карыстальнікам збіраць балы за сартаванне адходаў.
Віцэ-прэм'ер і міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz), заявіла, што гэткую сістэму могуць паспяхова выкарыстоўваць муніцыпалітэты.

- Калі б гэткая сістэма дзейнічала ў польскіх муніцыпалітэтах, то гміна магла б прапанаваць жыхаром, якія ўдзельнічаюць у сартаванні смецця, розныя скідкі. Напрыклад, узамен за балы жыхары маглі б карыстацца бясплатным гарадскім транспартам.

Віцэ-прэм'ер Ядвіга Эмілевіч нагадала, што яе міністэрства працуе над праектамі палажэнняў па стымуляванні сартаванні смецця і пашырэнні адказнасці вытворцаў за ўпакоўкі. У прыватнасці, яны павінны заахвочваць усіх да пераапрацоўкі адходаў.

Варшаўская фондавая біржа плануе спалучыць абедзве ІТ-сістэмы, то бок сваю платформу для гандлю і аўтаматы па сартаванні смецця. Акрамя таго, платформа будзе выкарыстоўвацца для гандлю сертыфікатамі на перапрацоўку.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі