Беларуская Служба

Палякі апасаюцца крадзяжу асабістых дадзеных

28.07.2020 16:50
Адначасова трэць апытаных не ведае ці правільна абараняе свае асабістыя дадзеныя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

Гаворка ідзе пра імя, прозвішча, адрас, ідэнтыфікацыйны нумар PESEL, пашпарт.

Адначасова трэць апытаных не ведае ці правільна абараняе свае асабістыя дадзеныя, адзначае Бартламей Дрозд з парталу chronpesel.pl

- Банк, пазыковая кампанія, аператар сотавай сувязі, пастаўшчык інтэрнэту, лічбавае тэлебачанне і шматлікія іншыя інстытуцыі, перад тым як падпішуць дамову з новым кліентам правяраюць, ці ён не занесены ў Агульнанацыянальны спіс даўжнікоў Бюро эканамічнай інфармацыі. Аднак спярша ім неабходна атрымаць пісьмовы дазвол кліента. Таму, калі вы атрымліваеце смс-паведамленне ад нейкага банку, што ён вас правярае, у якім вы ніколі не былі і не звярталіся па крэдыт, вам неабходна хутка адрэагаваць.

А пра кожную страту дакументаў неабходна паведаміць не толькі ў паліцыю, а таксама ў банк.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі