Беларуская Служба

Урад заахвочвае купляць польскае мяса

04.08.2020 18:03
Прасоўванне знаку «Польскі прадукт» ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам падтрымкі сельскай гаспадаркі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Andrii Spy_k

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх рэгіёнаў прайшла прэс-канферэнцыя, мэтай якой было прасоўванне польскага мяса і сертыфікатаў якасці.

Міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі падкрэсліў, што сертыфікаты гарантуюць высокую якасць прадуктаў харчавання. Падчас канферэнцыі кіраўнік міністэрства сумесна з арганізацыямі вытворцаў прасоўваў сертыфікаты якасці польскай кураціны, ялавічыны і свініны, а таксама этыкетку «Польскі прадукт».

Кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі заклікаў людзей купляць правільна маркіраваную польскую прадукцыю.

- Калі вы адчуваеце сябе патрыётамі, калі разумееце, што вашыя пакупкі падтрымліваюць польскую эканоміку, працоўныя месцы, заробкі фермераў, прыбытак дзяржбюджэту, які фінансуе сацыяльныя праграмы ўраду «Права і справядлівасці», шукайце этыкетку «Польскі прадукт». Адначасова, калі вы наагул аматар тавараў самай лепшай якасці, то мы адзначаем, што ў нас існуе шэраг знакаў, якія гарантуюць высокую якасць прадуктаў з гэтымі этыкеткамі.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага савета птушкафабрык  Дарыюш Гошчынскі заявіў, што ў сістэме ЕС знаходзяцца 43 тавары з Польшчы, якія абараняюць і прасоўваюць рэгіянальную і традыцыйную прадукцыю. Ён таксама растлумачыў важнасць сістэм якасці прадуктаў харчавання.

- Сістэма якасці прадуктаў харчавання вылучаецца дадатковым кантролем. Кожны прадукт, занесены ў сістэму якасці харчоў, праходзіць дадатковы кантроль арганізацыі, якая выдае сертыфікат, з той мэтай, каб пакупнік меў гарантыю якасці і ведаў, што ён купляе добры тавар.

Прасоўванне знаку «Польскі прадукт» ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам падтрымкі сельскай гаспадаркі. Згодна з аналізамі, 79 грошаў за кожны злоты, выдаткаваны на айчынны прадукт, застаецца ў Польшчы.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі