Беларуская Служба

Новыя абліччы турызму ў Польшчы

06.08.2020 19:23
Турызм – гэта адзін з першых сектараў эканомікі, які быў замарожаны з-за эпідэміі каранавіруса.
Аўдыё
  • Палякі сёлета выбіраюць адпачынак у Польшчы. Новай зоркай на турыстычнай мапе краіны стаў Тыкоцін.
  .
Замак у Тыкаціне. Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Dagmara Owsiejczyk from Pixabay/CC0

Верагодна дадзеная галіне стане апошняй, якая вернецца да нармальнага функцыянавання. Эксперты лічаць, што страты будуць пакрытыя не раней за наступны год.

Да эпідэміі турызм быў адным з важных сектараў глабальнай эканомікі. За мінулы год турыстычная галіна дала 9,25 трыльёнаў долараў сусветнаму ВУП.Нават эканамічныя крызіс 2008-га года не зруйнавала галіну, кажа Паўла Кукаловіч з Польскага эканамічнага інстытуту.

- Да эпідэміі мы назіралі доўгія гады, з 2006 і раней, пастаянны рост міжнароднага турыстычнага руху. Пачынаючы з 1994-га года назіраўся ў галіне рост на ўзроўні 4% у год. Тэм рост апярэджваў рост сусветнай эканомікі, які не перавышаў 3%. Да таго ж турызм не адчуў эканамічны крызіс, эпідэмію Сарс. З 206 года колькасць прыезду замежных турыстаў вырасла ва ўсім свеце на 76%.

Затое цяпер ніхто не ў стане ацаніць, у якім стане цяпер апынуўся сектар, і які будзе маштаб страт. Сітуацыя ў свеце не вярнулася да нормы, турыстычны сектар дзейнічае вельмі абмежавана. Не вядома, ці гэта пачатак, сярэдзіна ці канец крызісу. У Польшчы турызм амаль не існуе, кажа гід з Плоцка Міхал Станьчак.

- Не было школьных экскурсіяў, традыцыйных вандровак пры канцы навучальнага года. Я дагэтуль толькі дзве групы меў. Калі не было пандэміі, такіх груп былі дзясяткі ў тыдзень. Гэта драматычнае падзенне.

Скарачэнне турыстычнай актыўнасці адзначаюць у Польшчы і касцёлы. Напрыклад, вядомы цэнтр паломніцтва – кляштар на Яснай гары ў Чанстахове – паведаміў, што сёлета колькасць паломнікаў скарацілася на 85%, нягледзячы на ўсе прынятыя меры бяспекі. Гаворыць Уладзімеж Тутай з Чанстахоўскай мэрыі.

- Цяпер часцей праводзіцца дэзынфекцыяй прыбіральняў, якія будуць выстаўленыя на вуліцах гораду. У жніўні таксама будзе праводзіцца дэзынфекцыя тратуараў і таксама месцаў адпачынку на найбольш папулярных маршрутах, што вядуць у кляштар. Аднак найбольшай групай паломнікаў, якая будзе налічваць нават 2,5 тысячы чалавек, стане пешае паломніцтва з Тарнава. Менш прыйдзе і асобных меншых груп з Варшаўскай ды Кракаўскай архідыяцэзіі.

Каб падтрымаць на плыву сектар польскі ўрад на днях пачаў рэалізацыю праграмы прызнання турыстычных бонаў у памеры 500 злотых, якія людзі змогуць выкарыстаць для аплаты адпачынку. Гаворыць віцэ-прэм'ер, міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч.

- Дадатковыя сродкі ў памеры 500 злотых будуць прызнавацца на падставе заявы, ніякіх ня трэба будзе праходзіць адміністрацыйных працэдур. Практычна з дня на дзень пасля прызнання бону можна будзе яго рэалізаваць. Усё як мы і прэзідэнт абяцалі падчас выбарчай кампаніі.

Разам з тым сітуацыя турыстычнага сектара ў Польшчы пачала паволі паляпшацца. Заўважаны ўзмоцнены турыстычны рух на моры ды ў раёне Вялікіх мазурскіх азёраў. Тут нават здараюцца заторы з-за вялікай колькасці адпачываючых, распавядае дзяжурны ратаўнік з Негацінскага каналу Караль Дылеўскі.

- Цяпер на азёрах вельмі і вельмі шмат яхт. Возеры Сайна, Даргін, Негацін – усе ў белых парусах. На каналах проста таўканіна і натоўп розных плаваючых сродкаў, асабліва на Негацінскім канале. Там нават адбыўся затор з-за няўмелых дзеянняў людзей. Людзі не ўмелі ўтрымаць пазіцыю лодак, іх разварочвала папярок каналу, што блакавала рух у абодва бакі. На Мазурскіх азёрах вельмі вялікі рух.

Папулярнасцю карыстаюцца таксама меншыя гарады, як Закапанэ, Казімеж дольны. Сёлета новай турыстычнай зоркай стаў падляскі Тыкоцін. Як паведаміў мясцовы Музей толькі ў ліпені тамтэйшую сінагогу наведала 10 тысяч турыстаў. З-за эпідэміі няма замежных турыстаў, але шмат польскіх наведвальнікаў, якія адкрылі для сябе прыгажосць гэтага месца.

- Турыстаў шмат, ёсць на што паглядзець. Таму для мяне нічога дзіўнага.Штодзённа поўныя рэстараны. Мы жывём далёка, яшчэ абавязкова сюды вернемся. Мы вельмі любім Казімеж над Віслай, але тут таксама вельмі прыгожа. Да таго ж менш камерцыі. Калі б было бліжэй, думаю можна было б часцей сюды прыязджаць, нават на выходныя.

Эпідэмія каранавіруса моцна ўдарыла па турыстычнаму сектару. У красавіку ды маі 90% галіны было без даходаў. Цяпер сітуацыя палепшылася. У першую чаргу дзякуючы таму, што палякі не паехалі за мяжы ў адпачынак, а выбіраюць розныя месцы ў Польшчы. Пры гэтым сітуацыя галіны далёка ад нармальнай. Мала хто ў стане спрагназаваць, калі адбудзецца нармалізацыя.

Юры Ліхтаровіч