Беларуская Служба

6,5 мільёнаў дзяцей у Польшчы атрымлівае сродкі з праграмы «Сям'я 500+»

11.08.2020 15:11
«Дзякуючы ім і і турыстычным ваўчарам больш сем’яў з дзецьмі змогуць адправіцца ў адпачынак», - лічыць міністр Марлена Малёнг.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ddimitrova/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзякуючы сродкам з сацыяльнай праграмы „Сям'я 500+» і турыстычным ваўчарам, больш сем’яў з дзецьмі змогуць адправіцца ў адпачынак.

Міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг(Marlena Maląg) тлумачыць, што дапамогу з сацыяльнай праграмы «Сям'я 500+» кожны месяц атрымліваюць 6,5 мільёна дзяцей у Польшчы.

- Нагадваю, сацыяльная праграма «Сям'я 500+» стартавала 1 красавіка 2016 году і дзейнічае ў выглядзе грашовай дапамогі. Кожны месяц 6,5 мільёна дзяцей у Польшчы атрымліваюць гэтыя сродкі і такім чынам будзе адбывацца надалей.

З пачатку жніўня польскія сем'і таксама aтрымліваюць турыстычны ваўчар у памеры 500 злотых (110 еўра) на кожнае дзіця да 18 гадоў і дадатковыя 500 злотых на дзіця з абмежаванымі магчымасцямі. Выплата ваўчара не залежыць ад даходу сямі.

Выкарыстоўваючы ваўчар, палякі змогуць аплачваць гасцінічныя паслугі і турыстычныя мерапрыемствы ў Польшчы. Ваўчар сапраўдны да 31 сакавіка 2022 года і не падлягае абмену на наяўныя грошы ці іншыя сродкі аплаты.

Ваўчар павінен падтрымаць сям'ю і індустрыю турызму Польшчы.

аз