Беларуская Служба

Урад уводзіць праграму падтрымкі працаўнікоў былых дзяржаўных сельгасаў

15.09.2020 10:11
Урад плануе ліквідаваць памылкі мінулага, учыненыя ў дачыненні да жыхароў былых вёсак, якія былі асуджаныя на забыццё і галечу.
Аўдыё
  • Урад уводзіць праграму падтрымкі працаўнікоў былых дзяржаўных сельгасаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:majgot/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэм’ер Матэвуш Маравецкі паведаміў пра ўвядзенне праграмы падтрымкі жыхароў вёсак, якія працавалі на былых дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемствах часоў ПНР (поль. Państwowe Gospodarstwo Rolne - PGR). Кіраўнік польскага ўрада сказаў пра гэта падчас ІІІ Агульнапольскага свята „Удзячныя польскай вёсцы”, якое ў нядзелю прайшло ў Браліне (Bralin) у Вялікапольскім ваяводстве.

- З пачаткам наступнага году альбо нават у канцы бягучага мы запусцім праграму падтрымкі былых дзяржаўных сельгасаў. Важна, каб жыхары ўсіх польскіх вёсак мелі аднолькавыя шанцы. У прыватнасці, гаворка ідзе пра сёлы, якія страцілі ў выніку несправядлівай польскай трансфармацыі.  

Прэм'ер заявіў, што ўрад плануе ліквідаваць памылкі мінулага, учыненыя ў дачыненні да жыхароў былых вёсак, якія ў 1990-х гадах мінулага стагоддзя былі асуджаныя на забыццё і галечу.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі