Беларуская Служба

Міністр здароўя не выключае адмены забароны на палёты ў краіны Шэнгенскай зоны

22.09.2020 15:17
Цяпер у спісе краін, у якія прамыя рэйсы з Польшчы забароненыя, знаходзяцца, між іншым, Францыя, Іспанія, Ізраіль і ЗША.
M    .
Mіністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.PAP/Łukasz Gągulski

Міністр аховы здароўя не выключае адмены забароны на палёты ўнутры Шэнгенскай зоны. З 1 кастрычніка змяняюцца правілы вызначэння спісу краін, куды палёты з Польшчы забараняюцца. Працягваюцца дыскусіі, якія могуць прывесці да таго, што забарона на палёты не будзе распаўсюджвацца на краіны Шэнгенскай зоны, заявіў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі(Adam Niedzielski):

- Вы таксама добра ведаеце, што вяртаючыся, напрыклад, з Іспаніі, якой датычыць забарона, можна здзейсніць перасадку w Берліне. Таму мы бярэм пад увагу рацыянальнасць гэткай забароны і задумоўваемся, ці ў Шэнгенскай зоне такія абмежаванні наогул павінны дзейнічаць.

Спіс краін, у якія прамыя рэйсы з Польшчы забароненыя , дзейнічае да 29 верасня. У гэтым спісе апынуліся, mіж іншым, Францыя, Іспанія, Ізраіль і ЗША.

аз