Беларуская Служба

Адзін мільён сто тысяч палякаў працуе на аснове часовых дамоваў

30.09.2020 13:05
Часовыя дамовы, часцей за ўсё, заключаюцца з маладымі людзьмі ва ўзроставай групе 15-24 гады.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTadeusz Koniarz/REPORTER

Адзін мільён сто тысяч палякаў працуе на аснове часовых дамоваў – пра гэта паведамляецца ў справаздачы «Польскага эканамічнага інстытуту».

Такія дамовы азначаюць, што ў людзей няма поўнага пакету сацыяльнага забеспячэння, у тым ліку працадаўца не аплочвае ўзносаў у пенсійны фонд. Паводле дадзеных Агенцтва сацыяльнага страхавання (ZUS), у другім квартале гэтага года колькасць працаўладкаваных на аснове часовых дамоваў склала на 7% менш, чым у першым квартале году. Зніжэнне колькасці – гэта тэндэнцыя, якая назіраецца з 2016 году, – сказаў Якуб Савульскі з Польскага эканамічнага інстытуту

-У 2000 годзе толькі 5% людзей на польскім рынку працы былі ўладкаваныя на аснове часовых дамоваў. У 2007 годзе гэтая колькасць складала ўжо амаль 30%. І такая колькасць утрымлівалася больш-менш да 2016 года. У апошнія гады назіраецца пастаяннае зніжэнне гэтага віду дамоваў аб працы.

Паводле Якуба Савульскага, такія змены могуць быць звязаныя з новымі правіламі ўведзенымі ў заканадаўства:

- Па-першае, у нас вельмі добрая сітуацыя на рынку працы, выгадная для працаўніка, якая дазваляе яму заключыць больш карысную дамову. Па-другое, пытанне заканадаўства – уведзена правіла, якое дазваляе заключаць кантракт аб тэрміновай працы не больш, чым на тры гады.

Часовыя дамовы, часцей за ўсё, заключаюцца з маладымі людзьмі ва ўзроставай групе 15-24 гады. Яны складаюць 60%. Гэта звязана з тым, што часовыя дамовы выгадныя для людзей, якія працягваюць вучыцца.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі