Беларуская Служба

Чэхія пабудуе канал да мяжы з Польшчай

06.10.2020 12:11
Чэхі спадзяюцца, што канал прычыніцца да ажыўлення турызму і гандлёвых кантактаў з Еўропай.
ОстраваAutor: MMO – Magistrát Města Ostravy, Volné dílo, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40033231

Урад Чэхіі даў згоду на распачацце падрыхтоўкі да будаўніцтва воднага канала Дунай-Одэр-Эльба, паміж Остравай і польскай мяжой. Рэалізацыя праекта можа пачацца ў 2030 годзе. Канал павінен спалучыць раён Остравы з гарадом Козьле (Koźle) па польскім баку мяжы.

У рамках праекту па чэшскім боку будаўніцтва павінна ўключаць рэканструкцыю сямі аўтамабільных і аднаго чыгуначнага мастоў, а таксама двух шлюзаў і будаўніцтва порта. Згодна з дакументам, прадстаўленым на паседжанні кабінета міністраў, глыбіня каналу складзе 5 метраў, шырыня - 40 метраў.

Кошт будаўніцтва канала да мяжы з Польшчай складзе каля 500 тысяч еўра. Польская частка калідора да Козьля будзе каштаваць больш за мільярд.

Намеснік прэм'ера Чэхіі, міністр транспарту, прамысловасці і інфраструктуры Карэл Гаўлічэк лічыць, што новы водны шлях дапаможа транспартаваць чэшскія прамысловыя тавары на еўрапейскія і сусветныя рынкі, а таксама прычыніцца да ажыўлення турызму.

Адрэзак „Острава-Козьле” – гэта першая частк планаванага воднага калідора, які першапачаткова павінен быў спалучыць Одэр з Дунаем і Эльбай. Кошт усяго праекту, паводле уступных ацэнак, склаў больш як 21,5 млрд еўра.

Аднак у мінулым годзе было вырашана, што праект будзе абмежаваны да часткі каналу, якая спалучыць Одэр з Дунаем, паколькі якая лічыцца найбольш эканамічна абгрунтаванай. У сваю чаргу спалучэнне з Эльбай было ацэнена, як мала эканамічнае і занадта патрабавальнае ў тэхнічным плане.

Рашучым прыхільнікам будаўніцтва новага воднага калідора ў Цэнтральнай Еўропе з’яўляецца прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман.  

аз  

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі