Беларуская Служба

Эканамічны спад у Польшчы будзе адным з найменшых у ЕС

13.10.2020 18:25
Паводле Міністэрства фінансаў, фондаў і рэгіянальнай палітыкі, крызіс пачаўся ў моманце, калі Польшча была ў добрай сітуацыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр фінансаў, фондаў і рэгіянальнай палітыкі Тадэвуш Касціньскі(Tadeusz Kościński) заявіў падчас Еўрапейскага фінансавага кангрэса, што эканамічны спад у Польшчы будзе адным з найменшых у Еўрапейскім Саюзе. Паводле прагнозаў, у гэтым годзе тэмпы росту польскай эканомікі знізяцца на 4,6 працэнта.

Аднак Тадэвуш Касцінскі лічыць, што гэта кансерватыўныя прагнозы, паколькі ацэнкі рынку паказваюць на 3 адсоткі:

- На будучы год мы асцярожна прагназуем, што польская эканомікaбудзе расці ў тэмпе каля 4 працэнтаў. Паводле прагнозаў Сусветнага банку і рынку, рост можа скласці нават 5 працэнтаў. Такім чынам на канец 2021 году мы будзем наперадзе на 1-2 працэнты.

Раней міністр Касціньскі заявіў, што апошні крызіс у Польшчы пачаўся ў моманце, калі краіна была ў добрай фінансавай сітуацыі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі