Беларуская Служба

У Польшчы праграміст можа разлічваць на зарплату ў больш чым 3 тыс. еўра

20.10.2020 22:07
Але ёсць таксама фірмы, якія прапануюць зарплату ў памеры 18 тыс злотых (амаль 4 тыс. еўра) і больш.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneElle Aon/shutterstock

Эканамічнае выданне Dziennik Gazeta Prawna піша пра тое, што ІТ-сфера надалей застаецца галіной эканомікі, дзе назіраюцца высокія зарплаты. Так, у 80% вакансій для новых супрацоўнікаў галіны ІТ працадаўцы прапануюць зарплаты як мінімум у 15 тыс. злотых (3 тыс. 275 еўра паводле сённяшняга курсу). Прычым спецыялісты па рынку працы заўважаюць, што пандэмія не аказала ўплыву на заробкі ў інфарматычнай галіне. Чаму такія высокія зарплаты ў ІТ-сферы?

Справа ў тым, што ва ўсім свеце – вялікі дэфіцыт спецыялістаў у галіне новых тэхналогій. Таму не прыходзіцца здзіўляцца, што фірмы спаборнічаюць паміж сабой, стараючыся прыцягнуць да сябе працаўнікоў. А найбольш папулярным аргументам у прыцягненні з’яўляецца, безумоўна, грашовы фактар.

Дарэчы, каб зарабляць 15 тыс. злотых, будучы праграмістам, трэба мець 4-5-гадовы працоўны вопыт у згаданай галіне. Але ёсць таксама фірмы, якія прапануюць зарплату ў памеры 18 тыс злотых (амаль 4 тыс. еўра) і больш, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс