Беларуская Служба

Польская эканоміка дэманструе добры стан

22.10.2020 15:34
Далей сітуацыя будзе пагаршацца, у першую чаргу з-за растучага непакою людзей пра здароўе і скарачэнне сацыяльнай мабільнасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Paweł Supernak

Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Апошні квартал паказаў, што гандаль у Польшчы вырас на 2,5%, прамысловая вытворчасць прыспешыла на 5,9%. ВУП скараціўся толькі на 1,8%, а не на 2,9% як прадказвалі эканамісты. Гэта азначае, што эпідэмія ўдары па Польшчы менш, чым баяліся, піша выданне.

Пры гэтым газета прагназуе, што апошні квартал бягучага года прынясе пагаршэнне крызісу.

Выданне абапірае свае прагнозы на тым, што скарачаецца продаж праз інтэрнэт з месяца на месяц, больш за 30% палякаў баяцца эпідэміі, а 64% палякаў лічаць эпідэмію пагрозай для эканомікі. Гэта ўплывае на грамадскую мабільнасць.

Выданне піша, што малее рух у рэстаранах, гандлёвых цэнтрах, грамадскіх установах. Гэта азначае, што ў бліжэйшыя месяцы пачнецца пагаршэнне эканамічнай канʼюнктуры ў Польшчы, піша выданне.

юл