Беларуская Служба

Беларускі рэжым зазірае ў кішэні пенсіянераў

28.10.2020 12:01
Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, пенсіянеры сталі непатрэбнымі беларускаму рэжыму.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Калі б не хатнія агароды, пенсіянерам у Беларусі не хапіла б нават ежы. Сярэдняя пэнсія ў краіне складае 458 рублёў і змяншаецца. Паводле дадзеных „Белстата”, у верасні рэальная пенсія ў Беларусі знізілася на 0,9 працэнта. Да траўня пенсіі беларусаў памяншаліся восем месяцаў запар, паведамляе Івона Трусэвіч у выданні Rzeczpospolita.

Журналістка нагадвае, што ў ліпені, то бок да прэзідэнцкіх выбараў, амаль 2,5 мільёна беларускіх пенсіянераў атрымалі выбарчы падарунак ад рэжыму, то бок павелічэнне пенсіяў на 5,2 працэнта. У жніўні пенсіі выраслі яшчэ на 0,1%, але ў верасні зноў упалі.

Да гэтай пары, гэта пенсіянеры былі самым верным электаратам беларускага дыктатара. Аднак пасля сфальсіфікаваных жнівеньскіх выбараў, яны сталі непатрэбнымі рэжыму. З гэтага моманту зарплаты павялічваюць толькі функцыянерам праваахоўных органаў, якія душаць грамадскія пратэсты ў краіне.

Рост запазычанасці Беларусі і нізкі ўзровень золатавалютных рэзерваў прымушаюць рэжым лезці ў кішэні пенсіянераў. Зніжэнне рэальных выплатаў аказваецца недастатковым.

26 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ „Аб забеспячэнні бюджэтных разлікаў”, які, між іншым, узмацніў адказнасць прадпрыемстваў за несвоечасовыя разлікі з Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва.

Тым часам беларускія прадпрыемствы, у якіх дамінуе дзяржаўная ўласнасць, маюць вялікую запазычанасць, а іх даходы скарачаюцца. Даўгі дзвюх вядучых кампаній „Гродна Азот” і „Беларускалій” у адносінах да даходаў складаюць 38 працэнтаў. Для параўнання сярэдняя па беларускай эканоміцы складае - 29,4 працэнта.

Беларускім кампаніям няма дзе пазычыць грошай. Таму, каб фінансаваць бягучую дзейнасць, яны прыпыняюць выплату ўзносаў на сацыяльную абарону.

Указ Лукашэнкі, не з’яўляецца доказам клопату пра фінансы пенсіянераў, а пра фінансы рэжыму. З-за недахопу бюджэтных даходаў беларускія ўлады ўсё часцей выкарыстоўваюць сродкі з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, паведамляе Rzeczpospolita.

аз