Беларуская Служба

Goldman Sachs перагледзеў прагнозы эканамічнай сітуацыі ў Польшчы ў бліжэйшы час

14.11.2020 07:00
Польшча – адзіная краіна ў нашым рэгіёну, у адносінах якой аналітыкі банку прадбачваюць лепшыя вынікі, чым раней.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock, AlexLMX

Банк Goldman Sachs перагледзеў прагнозы эканамічнай сітуацыі ў Польшчы ў бліжэйшыя месяцы і гады. Польшча – адзіная краіна ў нашым рэгіёну, у адносінах якой аналітыкі банку прадбачваюць лепшыя вынікі, чым спадзяваліся раней – паведамляе Польскае тэлебачанне на сваім сайце.

Паводле банку, польскі валавы ўнутраны прадукт панізіцца на 2,3%, а раней прадбачвалася, што падзенне складзе 3,5%. На думку аналітыкаў банку, ВУП Чэхіі ўпадзе на 6,5% у бягучым годзе (ранейшыя прагнозы казалі пра 5,6%). У сваю чаргу Венгрыя павінна браць пад увагу падзенне на 6,2% (раней эканамісты прадбачвалі такі ж вынік, як у выпадку Чэхіі – мінус 5,6%. У Румыніі валавы прадукт панізіцца на 4,2% (раней прагназавалі 4% уніз).

«Выключэннем з’яўляецца Польшча, якая, згодна прагнозам аналітыкаў Goldman Sachs, таксама не зможа пазбегнуць рэцэсіі, але будзе гэта вынік лепшы, чым эканамісты прадбачвалі яшчэ ў верасні. Новы прагноз банку прадугледжвае падзенне на 2,3% (раней казалі пра 3,5%)», – напісана ў заключэнні банку.

У 2021 годзе ўсе краіны, для якіх цяпер эксперты прадбачваюць эканамічнае падзенне, павінны зафіксаваць рост, хаця крыху меншы, чым прадбачвалі ў верасні. Выключэнне – зноў жа Польшча, для якой эканамічны рост прагназуецца на ўзроўні 6,1% (раней гэта было 6%). У наступных гадах эканамісты таксама бачаць рост у Польшчы – у 2022 годзе на 5,8%, у 2023 і далей – на 3,5%.

Асенняя хваля пандэміі, меркаваннем аналітыкаў Goldman Sachs, прынясе кароткатэрміновыя выклікі дзяржавам нашага рэгіёну, а таксама жыхарам Блізкага Усходу і Афрыкі. Таму банк панізіў прагнозы, датычныя эканамічнага росту, перш за ўсё ў краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы ды Ізраіля, а таксама ў меншай ступені ў Расіі.

Беручы пад увагу, што эканамісты банку спадзяваліся значнага росту ў трэцім квартале бягучага году, цяпер яны адкарэктавалі свае прагнозы і прадбачваюць моцны ўздым да другога кварталу будучага году, калі будуць адмененыя нацыянальныя каранціны. Яны таксама ацэньваюць, што наш рэгіён добра падрыхтаваны, каб у адпаведным часе распачаць вакцынацыю супраць каранавіруса. Таксама Расія хутчэй за ўсё атрымае карысць ад уласнай прышчэпкі.

нг