Беларуская Служба

У будучым годзе будзе запушчаны транспамежны газаправод «Польшча-Літва»

17.11.2020 13:07
Даўжыня газаправода складзе 522 кіламетры - 357 на тэрыторыі Польшчы і прыблізна 165 на тэрыторыі Літвы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:anita_starzycka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Запуск транспамежнага газаправода «Польшча-Літва» – гэта выдатная магчымасць для развіцця газавага рынку, лічыць старшыня Польскай біржы электраэнергіі Пётр Завістоўскі (Piotr Zawistowski). Газаправод павінен быць запушчаны  ў наступным годзе.

Журналісты пацікавіліся, ці мае шанец Польская біржа электраэнергіі стаць рэгіянальным цэнтрам гандлю газам.

- У тэхнічным аспекце для Польскай біржы электраэнергіі не з’яўляецца вялікай праблемай стварыць такі рынак. Стварэнне дадатковага рынку для Літвы, ці агулам для Балтыйскіх краінаў – гэта не выклік. Гэткі рынак дзейнічаў бы на аснове адной цэнавай зоны, то бок  інтэграцыі рынкаў Латвіі, Фінляндыі і Эстоніі. З тэхнічная пункту гледжання - гэта не праблема. У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра бізнес, то мы праводзім перамовы з нашымі літоўскімі партнёрамі.

Даўжыня газаправода «Польшча-Літва» складае 522 кіламетры, у тым ліку 357 кіламетраў на тэрыторыі Польшчы і прыблізна 165 на тэрыторыі Літвы.

Агульны кошт інвестыцыі складае амаль 560 мільёнаў еўра.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі