Беларуская Служба

З суботы ў Польшчы нанава пачнуць працаваць гандлёвыя цэнтры

24.11.2020 08:01
Міністэрства аховы здароўя перасцерагае, што гандлёвыя цэнтры і мэблевыя крамы будуць працаваць у строгім санітарным рэжыме.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) паведаміў, што санітарныя абмежаванні ў дачыненні да гандлёвых цэнтраў у Польшчы будуць строга выконвацца.

Нагадваем, гандлёвыя цэнтры і мэблевыя крамы адкрыюцца ў бліжэйшую суботу і будуць працаваць у строгім санітарным рэжыме:

- Гандлёвыя цэнтры павінны выконваць усе нашыя даручэнні. Калі трэба будзе правяраць тэмпературу ў кліентаў, то гэткі абавязак трэба будзе выконваць. Таксама, калі гаворка ідзе пра колькасць кіентаў, якіх ахова можа лёгка палічыць. Як падкрэсліў прэм’ер Маравецкі любых эпідэмічных абмежаванняў трэба будзе строга прытрымлівацца.

Крамаў і гандлёвых цэнтраў будзе датычыць прынцып абмежаванай колькасці кліентаў - максімум адзін чалавек на 15 квадратных метраў. Надалей у крамах трэба будзе закрываць нос і рот, а таксама дэзінфікаваць рукі альбо надзяваць ахоўныя пальчаткі.

Учора Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 15 тысяч новых заражэнняў каранавіруснай інфекцыяй. За суткі ад COVID-19 памерлі 156 пацыентаў, а амаль 15 тысяч выздаравелі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі