Беларуская Служба

Закончыўся агульнанацыянальны сельскагаспадарчы перапіс

01.12.2020 20:11
Больш за 95 адсоткаў гаспадарак у Польшчы прынялі ўдзел у агульнанацыянальным сельскагаспадарчым перапісе.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnehttps://spisrolny.gov.pl/

Такая інфармацыя была прадстаўлена Галоўным статыстычным упраўленнем.

Перапіс пачаўся ў верасні і закончыўся 30 лістапада. Апытанне праводзіцца кожныя 10 гадоў. Удзел для ўсіх гаспадароў абавязковы.

У Польшчы больш за 1,5 мільёна ферм. Каля 70 тысяч не прынялі ўдзелу ў апытанні.
Больш за ўсё фермерскіх гаспадарак унесена ў спісы ў Куяўска-Паморскім, Падкарпацкім і Апольскім ваяводствах, а менш за ўсё – у Мазавецкім і Вялікапольскім.

Фермеры мелі магчымасць прайсці перапіс самастойна праз Інтэрнэт, па вызначаным нумары тэлефону, або непасрэдна размаўляючы з вызначаным да гэтага чалавекам.

Перапіс датычыў велічыні гаспадаркі, відаў агракультуры, колькасці жывёлы, выкарыстоўваных угнаенняў, пыталі пра будынкі ў гаспадарцы, сельгастэхніку, пра прыбытак, які атрымлівае фермер і пра тое ці гаспадарка з'яўляецца адзінай крыніцай утрымання.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі