Беларуская Служба

У Польшчы рыхтуюцца вялікія змены для беспрацоўных

29.12.2020 11:27
Міністэрства развіцця, працы і тэхналогій заявіла аб размежаванні статусу беспрацоўнага і медыцынскага страхавання.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneGlow Images/East News

 Цяпер зарэгістраваны беспрацоўны можа лячыцца бясплатна.

Міністэрства развіцця, працы і тэхналогій заявіла аб размежаванні статусу беспрацоўнага і медыцынскага страхавання. Паведаміла аб гэтым дырэктар Дэпартамента рынку працы Эва Фляшыньска. Як яна палтлумачыла, шмат хто рэгіструецца беспрацоўным толькі дзеля таго, каб атрымаць страхоўку:

js 29.12_praca 1

- Мы імкнёмся размежаваць медыцынскую страхоўку і статус беспрацоўнага таму, што пажадана, каб Упраўленне па занятасці насельніцтва рэгістравала людзей, якія фактычна жадаюць працаваць.

Таксама важна, каб Упраўленне больш увагі звяртала на падтрымку так званых пасіўных беспрацоўных, адзначыла дырэктар Фляшыньска:

- Паводле нашых ацэнак мноства людзей, нават незарэгістраваныя беспрацоўнымі, гэта асобы, якія не вучацца і не шукаюць працы. Мы плануем знайсці іх і аказаць ім дапамогу. Плануем таксама больш увагі надзяліць асобам, якія працяглы час застаюцца ў беспрацоўі. Перад выбухам пандэміі 40% зарэгістраваных беспрацоўных былі працягла без працы, ток бок звыш 12 месяцаў яны з розных прычын не працавалі.

Па словах дырэктар Эвы Фляшыньскай, неабходна таксама перагледзець усе даступныя інструменты барацьбы з беспрацоўем і адмовіцца ад тых, якія не спрацавалі. Яна падкрэсліла, што ў цяперашні час патрэбны інструменты, якія прасоўваюць адукацыю на працягу ўсяго жыцця. Як у выпадку тых, хто шукае працу, так і тых, хто працуе, але хоча павысіць або змяніць сваю кваліфікацыю.

Рэформа Упраўлення па занятасці насельніцтва разлічана на тры гады.

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі