Беларуская Служба

Фермеры могуць атрымаць сродкі на набыццё камп’ютараў

05.01.2021 14:02
Дапамогай могуць скарыстацца фермерскіе сем'і, у якіх, як мінімум, двое дзяцей школьнага ўзросту
.
Грошы.Photo:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія фермеры падалі больш за 28 тысяч заявак на суфінансаванне пакупкі камп'ютараў. Набор дакументаў праводзяць мясцовыя аддзелы Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Сродкі можна выкарыстаць для набыцця планшэтаў, ноўтбукаў і асноўнага праграмнага забеспячэння.

Падтрымка спатрэбіцца, напрыклад, калі тэрмін дыстанцыйнага навучання будзе падоўжаны, лічыць кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі Гжэгаж Пуда (Grzegorz Puda):

- Неабходна шукаць такія формы падтрымкі, якія дазволяць дапамагчы сем’ям, якія да гэтай пары не мелі магчымасці скарыстацца сродкамі на набыццё электронных прыладаў. Не кожная сям’я можа сабе дазволіць купіць другі або трэці ноўтбук. Таму мы хочам, каб падтрымкай скарысталіся, таксама дзеці фермераў.

Тэхніку трэба купіць да канца сакавіка. Дапамогай могуць скарыстацца фермерскія сем'і, у якіх, як мінімум, двое дзяцей школьнага ўзросту. Даход на аднаго чалавека ў сям’і  не можа перавышаць  1 200 злотых (больш за 264 еўра). Максімальны памер падтрымкі складае 1 500 злотых (больш за 330 еўра).

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі