Беларуская Служба

Польскія энергетычныя гіганты аб’ядноўваюцца з мэтай развіцця ветранай энергетыкі

19.01.2021 15:09
Інвестыцыі ў марскія ветряныя электростанцыі - адзін з найбуйнейшых эканамічных праектаў, які будзе рэалізаваны ў Польшчы ў бліжэйшыя гады.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Photo:Ben_Kerckx /pixabay.com/CC0 Public Domain

Тры кампаніі - PGE Polska Grupa Energetyczna, Enea і Tauron Polska Energia падпісалі ліст аб намерах аб супрацоўніцтве ў рамках будучых праектаў, датычных марскіх ветрaных электростанцыяў. Намеснік міністра дзяржаўных актываў Артур Собань(Artur Soboń) сказаў, што гэта азначае супрацоўніцтва паміж трыма энергетычнымі групамі, якія будуць рэалізоўваць гэтыя праекты супольна, выкарыстоўваючы свой патэнцыял. Ён дадаў, што наступным крокам будзе стварэнне адмысловай супольнай кампаніі:

- Яны будуць у гэтай галіне супрацоўнічаць, а не супернічаць.Калі гэтыя праекты не ўзнікнуць з удзелам польскіх дзяржаўных кампаній, то ўзнікнуць з удзелам прыватнага сектара.Таму мы павінны выкарыстаць наш патэнцыял як мага найлепш. Ніхто не сумняецца, што ў будучыні энергія, вырабленая ў ветрапарках стане важнай крыніцай паставак энергіі ў краіне.   

Старшыня PGE Polska Grupa Energetyczna Войцех Дамброўскі(Wojciech Dąbrowski) дадаў, што супольная кампанія будзе створаная для рэзлізацыі новых інвестыцый:

- Гаворка ідзе пра інвестыцыі, якія ў будучыні мы будзем рэалізаваць супольна, як адна кампанія. Гаворка ідзе, напрыклад, пра згоду на стварэнне штучных выспаў у Балтыйскім моры.
 
Інвестыцыі ў марскую вертаную энергію - адзін з найбуйнейшых энергетычных і эканамічных праектаў, які будзе рэалізаваны ў Польшчы ў бліжэйшыя гады.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі