Беларуская Служба

У багатых гарадах Польшчы фіксуюцца найбольшыя розніцы ў даходах

22.01.2021 16:03
У Падляскім ваяводстве найбольш гарадоў, дзе розніцы ў даходах жыхароў найменшыя.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Паводле эксперыментальных даследаванняў, праведзеных Галоўным статыстычным упраўленнем, найбольшыя розніцы ў даходах жыхароў бачная ў найбольш заможных, высокаразвітых гарадах. Там, дзе бяда – розніцы ў заможнасці жыхароў меншыя, паведамляе Rzeczpospolita.

Гэта першае даследаванне, розніцаў у даходах палякаў, у якім пад увагу бралася не ўся Польшча, але паасобныя гарады.  

Аказваецца, што чым больш багаты горад, то бок вышэйшыя заробкі і магчымасці для развіцця бізнесу, тым большыя розніцы ў даходах. Гэта з’ява выразна бачная таксама ў вельмі бедных гарадах”, - кажа Пётр Левандоўскі з Інстытута структурных даследаванняў.

Паводле вынікаў даследаванняў, паказчык Джыні для ўсіх гарадоў краіны склаў 0,43: самы высокі фіксаваўся ў буйных гарадах (0,45) і самы нізкі ў малых (0,4). Згаданы паказчык – адна з мер дыферэнцыяцыі даходаў. Чым ён вышэйшы, тым большая група заможных грамадзян і, адэкватна, большая бедных.

Паводле публікацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, Падкова Лесьна пад Варшавай – гэта горад у якім розніцы ў даходах найбольшыя. Падобным чынам сітуацыя выглядае ў гарадах: Канстанцін-Язёрна, Пушчыкова, Ламянкі, Юзэфуў, Мілянувэк, Сопат, Варшава, Брвінаў і Шчаўна-Здруй. Дарэчы, у гэтай групе ажно сем гарадоў – гэта прыгарады сталіцы.

У першую сотню гарадоў, дзе розніцы даходаў грамадзян найбольшыя ўваходзяць таксама Вроцлаў, Гданьск, Кракаў, некаторыя курорты: Крыніца Морска, Закапанэ, Ястарня ці Лэба альбо высокапрамысловыя гарады, напрыклад, Любін, Плоцк.

З іншага боку, самымі „плоскімі” з'яўляюцца даходы жыхароў такіх гарадоў, як Гужна (Куяўска-Паморскае ваяводства), Любава (Вармінска-Мазурскае), Збаншынэк (Любускае). Тут паказчык Джыні вагаецца ад 0, 33 да 0,31. Варта заўважыць, што найбольш такіх гарадкоў у Падляскім, Падкарпацкім і Вармінска-Мазурскім ваяводствах.

Механізмы, якія прычыняюцца да выразнага расслаення даходаў, гэта, між іншым, працэс субурбанізацыі горада, гэта значыць перамяшчэнне жыхароў агламерацыі ў прыгарады, кажа Пётр Левандоўскі ў размове з газетай Rzeczpospolita.

аз