Беларуская Служба

За адсутнасць вакцынацыі супрацоўніка не можна пакараць

25.01.2021 16:03
Юрыст задумоўваецца, ці працадаўца можа ўзнагародзіць супрацоўніка за вакцынацыю супраць COVID-19.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Працадаўца можа прасоўваць паводзіны супрацоўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца клопат пра здароўе, але не павінен дыскрымінаваць тых, якія не хочуць прывіцца, канстатуе штодзёнка Puls Biznesu.

Паводле юрыста Каетана Бартосяка, няма нічога дрэннага ў прасоўванні альбо ўзнагароджанні супрацоўнікаў, якія добраахвотна і па ўласнай ініцыятыве паведамяць працадаўцы aб тым, што яны прышчапіліся супраць COVID-19.

„Для гэтага кампанія можа ўвесці адпаведную палітыку, якая бярэ пад увагу  дадатковыя iльготы”, - кажа юрыст у размове з газетай. Паводле яго, гэта можа быць вяртанне да стацыянарнай працы, вызваленне ад абавязку насіць маску, а нават права на дадатковыя дні водпуску. Гэта можа быць таксама звальненне з працы ў дзень вакцынацыі пры захаванні права на зарплату за гэты дзень.

Аднак паводле юрыста, несанкцыянавымі лічацца такія практыкі, як пазбаўленне супрацоўнікаў, якія не прывіліся правоў і ільгот, якімі яны карысталіся да гэтага часу, паведамляе Puls Biznesu.

аз