Беларуская Служба

У мінулым годзе ў Польшчы адчыніліся 32 новыя гасцініцы

26.01.2021 18:14
Іх буданіцтва пачыналася 2-3 гады раней.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/evrymmnt

Гасцінічная індустрыя ў Польшчы была развіта слаба, і краіна запрашала інвестараў гэтай галіны. У мінулым годзе адчыніліся 32 новыя гасцініцы. Іх буданіцтва пачыналася 2-3 гады раней. А тымчасам турыстычны рух спыніўся, таксама прыпыніліся службовыя паездкі, якія былі значнай часткай гатэльнага бізнэсу.

Гжэгаж Навацкі з Пульсу бізнэсу, кажа, што гасцінічны сэктар фіксуе мільённыя страты:

- Усе аб'екты ў сакавіку закрыў лакдаўн, частка дагэтуль не адчынілася, а тыя, што адкрыліся для гасцей, працавалі на паўмоцы. Сэктар у вельмі складанай сітуацыі. Праекты, якія знаходзіліся на этапе будаўніцтва, былі замарожаныя. А планаваныя на гэты год праекты ўвогуле не распачаліся. І цяпер ніхто і не думае будаваць новыя гасцініцы.

Усе чакаюць змякчэння абвастрэнняў.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі