Беларуская Служба

Міжнародны валютны фонд станоўча ацаніў дзеянні Нацыянальнага банку Польшчы падчас ​​пандэміі

09.02.2021 15:16
У пачатку лютага МВФ завяршыў ацэнку польскай эканомікі і падрыхтаваў даклад.
Prezes NBP Adam Glapiński
Prezes NBP Adam GlapińskiAndrzej Hulimka/Forum

Міжнародны валютны фонд станоўча ацаніў дзеянні Нацыянальнага банку Польшчы падчас ​​пандэміі каранавіруса і рэкамендуе падтрымліваць існуючую грашова-крэдытную палітыку. У пачатку лютага МВФ завяршыў ацэнку польскай эканомікі і падрыхтаваў даклад.

Старшыня НБП прафесар Адам Гляпіньскі адзначыў, спаслаўшыся на дакумент, што гэта яшчэ адна ўстанова, ад якой польскі цэнтральны банк атрымаў пахвалу.

- Міжнародны валютны фонд ацаніўшы польскую эканоміку і сцвердзіў, што НБП хутка і правільна адрэагаваў на пандэмію. Падобным чынам галоўная эканамістка Сусветнага банку сказала, што рэакцыя НБП на пандэмічны шок была паспяховай. Мы вельмі радыя, што НБП заслужыў добрую ацэнку і аўтарытэт на міжнародным форуме.

МВФ рэкамендаваў працягваць меры НБП па кансалідацыі дзеянняў па аднаўленні эканомікі ў Польшчы - перш за ўсё гаворка ідзе пра праграму куплі актываў.

МВФ прагназуе, што ў канцы 2021 года інфляцыя ў Польшчы знізіцца да 1,9 працэнта (у сярэднім 2,5 працэнта за цэлы год).

На думку фінансавай установы, у Польшчы - адна з самых нізкіх рэцэсіі сярод краін Еўрапейскага Звязу.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі