Беларуская Служба

Прэм'ер: Польская эканоміка спраўляецца з эпідэмічным крызісам

16.02.2021 11:03
Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ўрад будзе падтрымліваць польскую прамысловасць у тэхналагічным развіцці і экспансіі на знешнія рынкі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што падчас эпідэмічнага крызісу многія польскія кампаніі павялічылі занятасць і экспарт сваіх тавараў. Падчас візіту ў Гданьску кіраўнік урада спаслаўся на дадзеныя, якія сведчаць аб павелічэнні прамысловай вытворчасці ў Польшчы за апошнія месяцы:

- У снежні мы зафіксавалі паляпшэнне паказчыкаў прамысловай вытворчасці. Больш за 11 працэнтаў – гэта з'ява глабальнага маштабу. Гэта не выпадак, але вынік стратэгіі на карысць адказнага развіцца. Часткай гэтай стратэгіі была праграма рэіндустрыялізацыі. Гаворка ідзе пра  прасоўванне тэхнічных, тэхналагічных і прамысловых рашэнняў, каб Польшча магла карыстацца дасягненнямі чацвёртай прамысловай рэвалюцыі.

Прэм'ер-міністр Маравецкі запэўніў, што ўрад будзе падтрымліваць польскую прамысловасць у тэхналагічным развіцці і экспансіі на знешнія рынкі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі