Беларуская Служба

У студзені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,5 працэнта

23.02.2021 15:33
Эканаміст: Узровень беспрацоўя і так на многа меншы, чым мы чакалі.
Аўдыё
  • 23.02.2021.Пульс польскай эканомікі
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле Галоўнага ўпраўлення статыстыкі, у студзені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы павялічыўся ў параўнанні са снежнем і склаў 6,5 працэнта. Раней быў на ўзроўні 6,2%.

Эканаміст Пшэмыслаў Квецень (Przemysław Kwiecień) тлумачыць, што ў першы квартал году пераважна назіраецца сезонны рост беспрацоўя.

- Я думаю, што афіцыйны ўзровень беспрацоўя і так на многа меншы, чым мы чакалі. У сакавіку годам раней, калі пачыналася пандэмія, былі меркаванні, што беспрацоўе значна вырасце ў выніку звальненняў. Аднак гэтак не адбылося. Па-першае прадпрыемствы, дзеля таго, каб атрымаць дзяржаўную фінанасавую падтрымку не маглі звальняць працаўнікоў. Па-другое, паколькі было шмат невядомых, прадпрымальнікі наогул не прымалі нейкіх адважных захадаў.

У ацэнцы эканаміста сітуацыя на рынку працы на працягу бліжэшых гадоў будзе даволі складанай.

- Нават, калі эканоміка поўнасцю размарозіцца, то кампаніі і так не будуць прымаць новых супрацаўнікоў. У іх цяпер няма працы дла тых, што засталіся. Аднак і так не адбыліся звальненні у маштабах тыповых для эканамічнага спаду.

У мінулым месяцы колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Пльшчы склала крыху больш за 1 мільён 90 тысяч чалавек, у снежні - 1 мільён 46 тысяч.

яс