Беларуская Служба

Бытавая тэхніка ў Польшчы будзе пазначаная новымі сімваламі электраэфектыўнасці

02.03.2021 12:21
Новыя знакі энергаэфектыўнасці будуць дзейнічаць ва ўсім краінах Еўрапейскага Саюза.
 .
Пральная машына.Photo:stevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 сакавіка ў стацыянарных і інтэрнэт-крамах бытавая тэхніка будзе пазначаная новымі сімваламі электраэфектыўнасці. Новыя этыкеткі будуць утрымліваць дадатковую інфармацыю пра тавар.
Міністр клімату Міхал Куртыка(Michał Kurtyka) паведаміў, што з 1 сакавіка была ўведзена новая сістэма маркіроўкі самых папулярных хатніх прылад:

- Змены на этыкетках энергетычнага класа будуць уводзіцца паступова на халадзільніках, маразільніках, пральных машынах, тэлевізарах і 14 іншых групах тавараў. Гаворка ідзе пра тое, каб дапамагчы кліентам пазнаёміцца з новай сістэмай вызначэння энергаэфектыўнасці.

Старшыня Асацыяцыі працадаўцаў галіны бытавой тэхнікі APPLiA Войцех Канецкі(Wojciech Konecki) паведаміў, што цяпер на прыладах у крамах будуць размяшчацца новыя сімвалы электраэфектыўнасці:

- Крамы і оптавыя склады на ўвядзенне зменаў маюць час да 19 сакавіка. Нагадваю, змены датычаць не толькі выгляду сімвалаў. На новых этыкетках, напрыклад, халадзільнікаў замест знакаў A +++ зʼявіцца сімвал C альбо D. Тэхнічныя параметры самых прыладаў не памяняюцца, хоць зразумела, што цягам часу гэтыя найгоршыя будуць выцесненыя з рынку.

Большыя веды пра электраэфектыўнасць хатняй тэхнікі дазволяць кліентам, між іншым,  знізіць рахункі за электраэнергію.

З 1 сакавіка на этыкетках энергетычнага класа знікнуць «плюсы», а выкарыстоўвацца будуць толькі літары. Найбольш энергазатратныя прылады будуць мець класы, пазначаныя літарамі F і G.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі