Беларуская Служба

Нацыянальны банк прагназуе працяглы рост цэнаў у Польшчы

08.03.2021 12:57
У гэтым годзе Нацыянальны банк чакае росту цэнаў на 1,5%, у 2022 на 2,9% і ў 2023 годзе на 2,6%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Robert Bartosewicz / Polskie Radio

НБП у сваіх прагнозах асобна вылучае цэны на энерганосьбіты, які будуць істотна павышаць сярэдні рост цэнаў на іншыя тавары і паслугі. У гэтым годзе яны вырастуць на 7,2%, пішуць на партале money.pl. У 2022 годзе электрычнасць можа падаражэць яшчэ на 3,4%, а ў 2023 на 3,5%.

Палякі таксама запплацяць больш за прадукты. У гэтым годзе Нацыянальны банк чакае росту цэнаў на 1,5%, у 2022 на 2,9% і ў 2023 годзе на 2,6%. Адначасова эканамісты падкрэсліваюць факт зніжэння сярэднегадавой інфляцыі па адносінах да 2020 года.

«Па-першае, дынаміка коштаў са спазненнем адрэагуе на зніжэнне попыту якое наступіла летась, пры гэтым захоўваецца нявызначанасць у дачыненні да тэмпаў вакцынацыі, а гэта абумоўлівае будучы працяг пандэміі», – гаворыцца ў справаздачы Нацбанку Польшчы.

НБП дадае, што інфляцыю таксама будуць стрымліваць зніжаныя тэмпы росту ўдзельных выдаткаў на працоўную сілу. У першым паўгоддзі 2021 года дынаміку росту цэнаў у Польшчы на прадукты харчавання, як чакаецца, яшчэ больш знізіць высокі запас гародніны і садавіны пасля добрага ўраджаю 2020 года.

«Далейшае распаўсюджванне афрыканскай чумы свіней у Нямеччыне, у сваю чаргу, прывядзе да зніжэння цаны на мяса з-за павелічэння прапановы свініны ў Польшчы, выкліканай пагаршэннем магчымасцяў яе экспарту. Дадатковым фактарам зніжэння ў 2021 годзе інфляцыі ў гадавым вылічэнні стане адмена некаторымі кампаніямі так званых ковідных збораў», – лічаць эканамісты з Польскага нацбанку.

У справаздачы банку адзначаецца, што важнай крыніцай нявызначанасці для сапраўднай траекторыі інфляцыі па базавым сцэнары з'яўляецца эпідэміяй каранавіруса і яе непрадказальныя наступствы, пісалі на партале money.pl.

эж

Пачаліся грамадскія кансультацыі па Нацыянальным плане рэканструкцыі

02.03.2021 16:03
Сёння абмяркоўваліся, між іншым, інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі і электрамабільнасць у Польшчы.

Польскія забудоўшчыкі будуюць у Еўропе

04.03.2021 13:09
Яны выбіраюць развітыя краіны, напрыклад, Германію.