Беларуская Служба

Больш за мільён еўра могуць атрымаць няўрадавыя арганізацыі на барацьбу з бяздомнасцю

13.04.2021 14:31
У рамках конкурсу сродкі могуць атрымаць няўрадавыя арганізацыі, якія, напрыклад, вядуць начныя прытулкі і сталоўкі для бяздомных.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.planet_fox /pixabay.com/CC0 Public Domain

42 арганізацыі, якія займаюцца падтрымкай бяздомных і барацьбой са з’явай бяздомнасці могуць атрымаць сродкі ў рамках конкурсу „Пераадолець бяздомнасць. Праграма дапамогі бяздомным”. Агульны бюджэт праграмы -  5,5 мільёна злотых(1 мільён 214 тысячы еўра), паведаміў намеснік міністра па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швэд(Stanisław Szwed). Паводле яго, галоўная мэта конкурсу - натхняць і прасоўваць інавацыйную дзейнасць у галіне вырашэння праблемы бяздомнасці.

- У рамках конкурсу сродкі могуць атрымаць няўрадавыя арганізацыі, якія, напрыклад, вядуць начныя прытулкі і сталоўкі для бяздомных. Гаворка ідзе пра такія арганізацыі як, Таварыствы брата Адальбэрта, Caritas. На барацьбу са зявай бяздомнасці прызначана 5,5 мільёна злотых. Гэта сур’ёзныя сродкі, асабліва ў складаным часе барацьбы з пандэміяй.  

Праграма дапамогі бяздомным складаецца з чатырох частак, паясніў віцэ-міністр Станіслаў Швэд:

-Гэта прэветныўныя дзеянні і дзеянні па актывізацыі бяздомных, сродкі на развіццё інфраструктуры арганізацый, якія аказваюць розныя паслугі бяздомным, прафілактыкa і прадухіленне бяздомнасці і астатіняя частка - укараненне новых рашэнняў у галіне дапамогі бяздомным.

У рамках конкурсу адна арганізацыя можа атрымаць ад 30 -50 тысяч злотых (максімальна 11 тысяч ерўа).

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі