Беларуская Служба

Работы па выразанні каналу на праз Балтыйскую касу пераходзяць на чарговы этап

20.04.2021 17:12
«Праз два гады першыя судны пройдуць праз канал у порт у горадзе Эльблёнг».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneTwitter/MGMiZS_GOV_PL

Сёння былі падпісаныя дакументы на ажыццяўленне другога этапу будаўніцтва каналу праз Балтыйскую касу. Паводле меркавання міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка, праз два гады першыя судны пройдуць праз канал у порт у горадзе Эльблёнг. Другі этап будаўніцтва ўключае рэканструкцыю 10 кіламетраў фарватэра ракі Эльблёнг.

- Сёлета мы адкрыем яшчэ трэці этап - тэндэр на паглыбленне Калінінградскага заліву і ракі Эльблёнг да 5 метраў глыбіні і злучэнне усіх частак.

У выніку гэтых работ у горад Эльблёнг змогуць увайсці судны з асадкай да 4,5 метраў, шырынёй да 20 метраў і даўжынёй да 100 метраў.

Такім чынам судны з Балтыйскага мора не будуць вымушаны карыстацца Балтыйскім пралівам, які знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Расіі.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі