Беларуская Служба

Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў аштрафавала сетку Biedronka

27.04.2021 13:07
Кампанія Jeronimo Martins Polska ўводзіла ў зман спажыўцоў адносна краіны паходжання агародніны і садавіны.
Аўдыё
  • Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў аштрафавала сетку Biedronka.
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў наклаў штраф у памеры больш за 60 мільёнаў злотых (больш за 13 мільёнаў 186 тысяч еўра) на кампанію Jeronimo Martins Polska – уладальніка папулярнай у краіне сеткі крамаў Biedronka.

Кіраўнік упраўлення Томаш Хрустны(Tomasz Chróstny) паясняе, што прадпрымальнік увёў у зман спажыўцоў адносна краіны паходжання агародніны і садавіны:

- Сумленная інфармацыя пра прапанаваныя прадукты – асноўны абавязак прадпрымальніка і неад’емнае права спажыўца. У той жа час, кліенты, якія хацелі набыць польскую бульбу, памідоры ці яблыкі ў крамах сеткі Biedronka, часта ўводзіліся ў зман. Інфармацыя аб прадуктах адрознівалася ад дакументаў паставак. Згаданыя парушэнні былі сістэмнымі і працяглымі.

Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў пачала справу супраць Jeronimo Martins Polska ў траўні мінулага года пасля скаргаў кліентаў. Прадстаўнікі гандлёвай інспекцыі выявілі парушэнні амаль у траціне з правераных крамаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі