Беларуская Служба

НБП: Напрыканцы мінулага года на больш за 8% вырас кошт махлярскіх аперацый з плацежнымі карткамі

04.05.2021 14:07
Цэнтральны банк супакойвае, што Польшча надалей застаецца ў групе лідараў рэйтынгу самых бяспечных краін у гэтым плане.
 .
Банкаўская картка.TheDigitalWay /pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле дадзеных банкаў, у чацвёртым квартале 2020 года, у Польшчы было здзейснена амаль 64 тысячы махлярскіх аперацыі пры дапамозе плацежных картак на суму амаль 14 мільёнаў злотых (амаль 3 мільёны 100 тысяч еўра). У параўнанні з папярэднім кварталам,гэта азначае зніжэнне іх колькасці на 0,8% пры адначасовым павелічэнні іх кошту на 8,3 працэнта.

Паводле Нацыянальнага банку Польшчы, дамінуючай часткай махлярстваў у безнаяўных аперацыях былі злачынствы Card Not Present, якія склалі 89 працэнтаў па колькасці і 86 працэнтаў па кошце. Аперацыі тыпу Card Not Present - гэта аперацыі, якія не патрабуюць фізічнага выкарыстання плацежнай картак, такія як паштовы заказ, тэлефонны заказ, інтэрнэт-заказ. Гэтыя аперацыі здзяйсняюцца на падставе дадзеных, прадастаўленых кліентам.

У сваю чаргу, дадзеныя банкаў-эквайераў сведчаць пра тое, што ў чацвёртым квартале 2020 года было зафіксавана амаль 9,8 тысяч махлярскіх аперацыі з плацежнымі карткамі на суму амаль 3,5 мільёна злотых (770 тысяч еўра). У параўнанні з папярэднім кварталам – гэта азначае павелічэнне колькасці такіх аперацый на 21,7%  і зніжэнне іх кошту на 15,8 працэнта.

НБП супакойвае, што маштаб махлярства з выкарыстаннем плацежных картак па-ранейшаму быў невялікім у параўнанні з агульным аб'ёмам гандлю плацежнымі карткамі. Цэнтральны банк таксама нагадвае, што паводле апошніх супастаўных дадзеных за 2018 год, Польшча ў групе лідараў у рэйтынгу самых бяспечных краін у гэтым плане.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі