Беларуская Служба

Эканоміка, экалогія, грамадства – асноўныя тэмы «Кангрэса 590»

06.05.2021 14:08
Сёлетні кангрэс праходзіць у дыстанцыйнай формуле. У рамках 50 панэляў выступяць каля 200 дакладчыкаў.
Аўдыё
  • Эканоміка, экалогія, грамадства – асноўныя тэмы «Кангрэса 590».
Прэм'ер Матэвуш МаравецкіPAP/Marcin Obara

Здароўе і экалогія, грамадства, эканоміка, экспарт і эканамічная экспансія, а таксама інфраструктура - гэта асноўныя тэмы двухдзённага „Кангрэса 590”, які пачаўся ў сераду ў Варшаве. У яго рамках, праходзяць дзясяткі панэляў і дэбатаў з удзелам экспертаў розных галін.

„Кангрэс 590” праходзіць пяты раз, але сёлета ў выключнай - гібрыднай формуле і пры захаванні санітарных стандартаў бяспекі. Мерапрыемства ўчора адкрыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Падчас свайго выступлення кіраўнік польскай дзяржавы абяцаў, што неўзабаве пачнецца адмарожванне польскай эканомікі пасля пандэміі:

- У нашай барацьбе з пандэміяй мы набліжаемся да моманту, калі зможам пачаць вяртацца да нармальнай працы сектараў, дзейнасці якіх з-за пандэміі была абмежаваная, альбо прыпыненая. Пандэмія прычынілася да ўзнікнення новых выклікаў і памяняла кшталт сучаснай эканомікі. Хуткая рэакцыя ўраду і запушчэнне антыкрызісных шчытоў дазволілі абмежаваць ейныя адмоўныя наступствы для эканомікі.  

Сёлетні „Кангрэс 590” праходзіць пад лозунгам „Польшча/свет - пачынаем!”. Ён прысвечаны пяці галінам, такім як: бяспека аховы здароўя і экалогія, грамадства, эканоміка, экспарт і эканамічная экспансія, а таксама інфраструктура. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных кампаній і установаў, прыватных прадпрыемстваў, міжнароднага бізнесу, а таксама эксперты з розных галін і навукоўцы. Агулам, на працягу двух дзён выступяць каля 200 дакладчыкаў, кажа старшыня кангрэса Рэмігіюш Капочэк(Remigiusz Kopoczek):

- Сёлетні кангрэс, які праходзіць у дыстанцыйнай формуле – гэта 50 панэляў і каля 200 дакладчыкаў. Мы падзялілі іх на пяць галоўных галін, але гэты падзел не мае жорсткага характару. У рамках згаданых панэляў мы ставімся да тэмаў цэласна, каб дазволіць разабрацца ў пытанні таксама нашым гледачом.  

Удзельнікі мерапрыемства прымаюць удзел у дыскусіях у Варшаве і Ясёнцы ля Жешува, а таксама дыстанцыйна.
Кангрэс прысвечаны Польшчы і нацыянальнай эканоміцы. Учарашнія дэбаты прысвячаліся ў асноўным рэканструкцыі польскай эканомікі пасля пандэміі каранавіруса.

Адной з тэмаў „Кангрэса 590” была энергетычная трансфармацыя ў Польшчы. Старшыня кампаніі PGNiG Павел Маеўскі(Paweł Majewski) нагадаў, што для пераўтварэння энергетычнага сектара ў Польшчы спатрэбяцца велізарныя сродкі:

- Паводле дакумента „Энергетычная палітыка. Польшча 2040”, кошт згаданай трансфармацыі ацэньваецца нават у 400 мільярдаў злотых цягам бліжэйшых дзесяцігоддзяў. Вядома, частку згаданых інвестыцый будзе рэалізаваць кампанія PGNiG.

Трэба памятаць, што суб’екты, якія дзейнічаюць на згаданым рынку, гэта, перш за ўсё, капіталавыя кампаніі, кампаніі, якія каціруюцца на біржы і таксама павінны даваць прыбытак. Думаю, што настолькі буйны праект павінна суправаджаць сістэма адпаведнага стымулявання.

У будучыні ўрад хоча таксама абмеркаваць пытанне кансалідацыі энергетычных кампаній у Польшчы. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ера, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін(Jacek Sasin):

- У будучыні мы хочам размаўляць пра магчымасць зліцця энергетычных кампаній. Зараз такі працэс праходзіць, напрыклад, у паліўным сектары. Нагадваю мы ствараем мульціенергетычны канцэрн шляхам спалучэння кампаній Orlen, Lotos, PGNiG. Яго вынікам будзе ўзнікненне моцнага гаспадарчага суб’екта з перавагай дзяржаўнага капітала.

Тэмай аднаго з дыскусійных панэляў былі інвестыцыі чыгуначнай Групы PKP, якая ў цяперашні час укладвае велізарныя грошы ў мадэрнізацыю чыгуначных вакзалаў, набыццё і мадэрнізацыю рухомага саставу і інфраструктуры. Важным этапам для польскай чыгункі будзе 2027 год, то бок завяршэнне асноўных работ, якія ажыццяўляюцца ў рамках Нацыянальнага чыгуначнага плана, сказаў член упраўлення PKP Intercity Томаш Гонтаж(Tomasz Gontarz):

- Спадзяюся, што да  2027 года асноўныя работы, калі гаворка ідзе пра чыгуначную інфраструктуру закончацца. Трэба памятаць, што зараз праходзяць інвестыцыі, якія на самой справе, павінны быць ажыццяўлёныя 10-20 гадоў таму.

Другі дзень кангрэса адкрыў прэм'ер Матэвуш Маравецкі. Гэты дзень прысвечаны марской энергетыцы, дэмаграфічнай палітыцы і глабальнай ролі Азіі.

- Лозунг кангрэса „Польшча 2030”- гэта заклік да дзеяння. Для мяне Польшча 2030 года – гэта краіна пасля ажыццяўлення Нацыянальнага плана рэканструкцыі, то бок новага плана Маршала, скарыстацца якім на гэты раз ніхто нам не перашкодзіць. Гэта таксама праграма „Польскі  парадак”, то бок польскі шлях у сучаснасць. Гэта таксама запушчаны Цэнтральны камунікацыйны порт, новы марскі порт у Гдыні і ветрапаркі ў Балтыйскім моры.  

Акрамя таго, будуць закранацца такія пытанні, як: уплыву геапалітычнай напружанасці на планы развіцця краін Цэнтральнай Еўропы, асабліва Польшчы, праблемы, звязаныя з кліматам і аховай навакольнага асяроддзя.
Госцем сёлетняга „Кангрэса 590” будзе, між іншым, амерыканскі палітолаг і футуролаг, аўтар геапалітычных прагнозаў Джордж Фрыдман.

Нагадваем, назва „Кангрэс 590” паходзіць ад прэфікса штрыхкода, які выкарыстоўваецца для пазначэння тавараў, якія вырабляюцца або распаўсюджваюцца польскімі прадпрыемствамі. Як паведамляюць арганізатары, галоўная мэта мерапрыемства – вызваленне патэнцыялу польскай эканомікі і прасоўванне польскіх прадуктаў і паслуг.

IAR/аз

Польшча рыхтуецца да пераўтварэнняў на энергетычным рынку

16.04.2021 14:35
Удзельнікі Форуму 590 задумоўваліся, якім чынам польскія кампаніі могуць скарыстацца на ўкараненні ветраэнергетыкі ў Польшчы.

У Варшаві стартував «Конгрес 590»

05.05.2021 09:45
Подія відбувається уп'яте. Основною метою заходу є вивільнення потенціалу польської економіки та просування польських продуктів та послуг

Прэзідэнт Анджэй Дуда абяцаў адмарожванне эканомікі

05.05.2021 12:34
Кіраўнік Польшчы сёння адкрыў «Кангрэс 590» у Варшаве.