Беларуская Служба

У Крым, нягледзячы на санкцыі, пастаўляецца заходняе абсталяванне

08.05.2021 07:12
Заходнія кампаніі зноў парушаюць санкцыі супраць Расіі ў Крыме? На гэты раз гаворка ідзе пра запасы вады, піша партал biznesalert.pl.
КрымBy Relief map of Crimea.jpg: Виктор Вderivative work: Aotearoa - Relief map of Crimea.jpgUkraine. Political map 1:1,500,000. SSPE "Kartohrafiia" 2004Polish names: Urzędowy wykaz polskich nazw geograficznych świata. Główny Urząd GeodezjiKartografii, 2013, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31487319

У акупаваным Расіяй Крыме з сярэдзіны сакавіка працуе новы артэзіянскі пункт водазабору, які забяспечвае Сімферопаль. Расійская група па барацьбе з карупцыяй Scanner Project паведамляе, што помпы і рухавікі, якія выкарыстоўваюцца для здабычы вады, паступаюць ад заходніх кампаній.

Новыя спрэчкі вакол завода ўзніклі пасля таго, як яго наведала група дзяржаўнага тэлебачання «Россия», якое транслявала матэрыялы, якія паказваюць устаноўленыя там прылады для адводу вады. Дзякуючы запісу атрымалася вызначыць, што абсталяванне паступае ад заходніх пастаўшчыкоў.

Гэта сем помпаў дацкай кампаніі Grundfos мадэлі CR 185-6 AFAV-HQQV і столькі ж нямецкіх рухавікоў Siemens. У адпаведнасці з санкцыямі ЕС, уведзенымі ў адказ на незаконную анексію Крыма ў 2014 годзе, заходнім кампаніям забаронена прадастаўляць абсталяванне і матэрыялы альбо аказваць паслугі ў акупаваным Крыме.

У каментары «Нямецкай хвалі» (DW) кампанія Siemens заяўляе, што выконвае ўсе санкцыі, а кантракты з падрадчыкамі ўтрымліваюць пункты, якія датычацца, у прыватнасці, канчатковага атрымальніка прадукту.

Віцэ-дырэктар кампаніі Grundfos Пітэр Трылінгсгаард заявіў DW, што яго кампанія не ведае, як яе прадукцыя апынулася ў акупаваным Крыме. Grundfos кажа, што, калі інфармацыя пацвердзіцца, то кампанія не будзе абслугоўваць помпаў.

Дацкія рэгулятары экспартнага кантролю заявілі, што справа расследуецца, і пры неабходнасці будзе праведзена ўсебаковае расследаванне магчымых парушэнняў санкцый ЕС.

ав