Беларуская Служба

Авіякампанія LOT будзе прасоўваць Грэцыю ў Польшчы

11.05.2021 13:02
Гэтым летам польскі перавозчык будзе абслугоўваць 14 грэчаскіх аэрапортаў.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская авіякампанія LOT і Міністэрства турызму Грэцыі падпісалі пагадненне аб прасоўванні турыстычных прываблівасцей Грэцыі ў Польшчу. Гэтым летам польскі перавозчык будзе абслугоўваць 14 аэрапортаў у Грэцыі. У рамках супрацоўніцтва, кампанія LOT абавязалася прасоўваць Грэцыю ў польскіх рэгіёнах.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Аляксандр Пшоняк:

У мінулым годзе нацыянальны авіяперавозчык перавёз 120 тысяч пасажыраў па маршрутах паміж Польшчай і Грэцыяй. У бягучым годзе LOT прапануе 240 тысяч білетаў. У рамках кампаніі „LOT на вакацыі” перавозчык будзе ажыццяўляць рэйсы на Кос, Закінф, Родас, Сантарын, Міканас, Кефалонію, Корфу і Крэту. Акрамя Варшавы, у гэтыя месцы можна будзе дабрацца таксама з Кракава, Вроцлава, Познані, Катавіцэ і Гданьска. Першыя рэйсы стартуюць 25 траўня і будуць ажыццяўляцца да пачатку кастрычніка 2021 года. Падчас вакацыяў польскі авіяперавозчык будзе лётаць таксама ў Італію, Іспанію i Харватыю. Канчатковы кшталт сеткі маршрутаў з Польшчы ў Грэцыю залежыць ад эпідэмічнай сітуацыі. Усе рэйсы будуць праходзіць з захаваннем санітарных правілаў.

Прадстаўнікі LOT адзначаюць, што ўся прапанова польскага перавозчыка на сёлетнія вакацыі  вельмі прывабная. Авіякампанія ўжо прадставіла амаль 70 маршрутаў у замежныя курорты і месцы асабліва папулярныя сярод польскіх турыстаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі