Беларуская Служба

Працадаўца зможа праверыць супрацоўніка на цвярозасць

13.05.2021 09:50
Адпаведныя прававая база будзе ўнесеная ў Кодэкс працы і Закон аб выхаванні ў цвярозасці.
Цвярозасцьpiotrpiotrwojcicki /pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад рыхтуе нарматыўныя дакументы, якія дазволяць кампаніям кантраляваць сваіх супрацоўнікаў на наяўнасць алкаголю ў крыві. З просьбай урэгуляваць гэтае пытанне ў адпаведныя органы звяртаўся амбудсмен па справах малых і сярэдніх прадпрыемстваў Адам Абрамовіч, паведамляе Puls Biznesu.  

Працадаўцы змогуць праверыць, ці работнікі цвярозыя. Адпаведная прававая база павінна быць уведзеная папраўкай у Працоўны кодэкс і Закон аб выхаванні ў цвярозасці і супрацьдзеянні алкагалізму. Савет міністраў плануе прыняць згаданы праект у трэцім квартале бягучага года.

Паводле газеты, змены дадуць магчымасць правядзення прафілактычнай, выпадковай праверкі супрацоўнікаў на наяўнасць алкаголю альбо падобных яму рэчываў у арганізме. Puls Biznesu нагадвае, што ў цяперашні час адсутнічаюць адпаведныя нарматыўныя акты, якія б вызначалі парадак правядзення такой праверкі па просьбе працадаўцы або работніка, а таксама дазвалялі  забараніць выконваць службовыя абавязкі ў выпадку абгрунтаванага падазраецца, што працаўнік знаходзіцца пад уздзеяннем вышэй названых сродкаў.  

Акрамя таго, будзе пашыраны каталог прычын, якія абгрунтоўваюць вынясенне вымовы, пакарання папярэджаннем або штрафам за прыход на працу пад уздзеяннем алкаголю або іншых рэчываў, якія мяняюць свядомасць, альбо спажыванне іх на працы.

аз