Беларуская Служба

У сярэдзіне снежня на Падляшшы адбудзецца прэстыжны аўкцыён польскіх коней арабскай чыстакроўнай пароды

08.06.2021 11:05
У мінулым годзе кошт выстаўленых на „Pride of Poland” коней перавысіў 1,5 мільёна еўра.
Аўдыё
  • У сярэдзіне жніўня адбудзецца вядомы аўкцыён польскіх коней арабскай чыстакроўнай пароды «Pride of Poland».
K  .
Kонь арабскай пароды. Photo:Digwen/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сярэдзіне жніўня адбудзецца вядомы аўкцыён польскіх коней арабскай чыстакроўнай пароды «Pride of Poland». Гаспадаром мерапрыемства будзе конезавод у Янаве Падляскім. Аўкцыёну будзе папярэднічаць Нацыянальная выстава арабскіх коней, на якой будуць прадстаўленыя найлепшыя коні згаданай пароды з польскіх конезаводаў.

Старшыня Польскага клуба конных скачкоў Томаш Халімонюк(Tomasz Chalimoniuk) падкрэслівае, што арганізатары ўжо атрымліваюць заяўкі ад патэнцыяльных пакупнікоў, якія хочуць прыняць удзел у аўкцыёне. Найпрыгажэйшымі арабамі таксама змогуць любавацца гледачы, зразумела пры ўмове, што эпідэмічная сітуацыя ў краіне не пагоршыцца:

- Аўкцыён застаецца камерцыйным мерапрыемствам, арганізатары прымаюць заяўкі ад прыватных конезаводаў да 18 чэрвеня. Усе астатнія ўмовы аўкцыёну застаюцца ранейшымі. У гэтым годзе публіка зможа прымаць удзел, як у чэмпіянаце, так і ў шоў. Будзе дзейнічаць прынцып «хто раней прыйшоў, той увойдзе», але месца на трыбунах таксама можна раней браніраваць.

Таксама падчас мерапрыемства ў Янаве Падляскім польскі бок будзе прасоўваць брэнд польскіх коней чыстакроўнай арабскай пароды (Pure Polish). Гэта коні, выведзеныя ў рамках польскай праграмы з польскіх нашчадкаў, паясніў старшыня Польскай асацыяцыі арабскіх конезаводаў Кшыштаф Пашэпчыньскі(Krzysztof Poszepczyński):

- Брэнд «Pure Polish» больш вядомы ў свеце, чым у Польшчы. Нашая асацыяцыя вырашыла гэта змяніць. З гэтай мэтай мы заснавалі ўзнагароду «Best in Show – Pure Polish». Мы ўвядзем правілы, у адпаведнасці з якімі, будуць налічвацца балы. Выіграе конь з найбольшай колькасцю балаў.

Акрамя вядомага Pride of Poland адбудзецца таксама другі аўкцыён «Summer Sale». Нагадваем, аўкцыён Pride of Poland пройдзе ўжо 52-і раз. У мінулым годзе кошт выстаўленых на аўкцыён коней перавысіў 1,5 мільёна еўра.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі