Беларуская Служба

Першыя аўтаномныя аўтамабілі могуць з'явіцца на польскіх дарогах да 2030 года

08.06.2021 13:09
Паводле экспертаў, аўтаномны транспарт будзе больш бяспечны, чым традыцыйны.
  a.
Аўтаномны транспартны сродaк.julientromeur/pixabay.com/CC0 Public Domain

Першыя аўтаномныя аўтамабілі могуць зʼявіцца на польскіх дарогах каля 2030 года – такую выснову зрабілі ўдзельнікі другой канферэнцыі «AV-Poland», падчас якой абмяркоўваліся магчымасці для развіцца гэтага віду транспарту ў краіне.

Аўтаномным транспартным сродкам кіруе бартавая сістэма. Такой машыне не патрэбен кіроўца. Аднак, каб такія транспартныя сродкі маглі ездзіць па польскіх дарогах, неабходная новая прававая сістэма, якая рэгулюе іх функцыянаванне.

Паводле дырэктара Інстытута аўтамабільнага транспарту Марціна Слензака (Marcin Ślęzak), гаворка ідзе, між іншым, пра адказнасць у выпадку ДТЗ:

-Цяпер цяжка назваць адказнага.Ці гэта можа быць уладальнік альбо аўтар праграмнага забеспячэння альбо ўладальнік, які згаданага праграмнага забеспячэння своечасова не абнавіў.

Дырэктар Інстытута аўтамабільнага транспарту падкрэсліў, што неабходна падрыхтаваць цэлую прававую сістэму, якая дазволіць адназначна вырашыць гэтыя і іншыя, звязаныя з выкарыстаннем такіх транспартных сродкаў пытанні.

Эксперты, якія ўдзельнічалі ў канферэнцыі, сышліся ў меркаванні, што аўтаномны транспарт будзе больш бяспечны, чым традыцыйны транспарт.

Прэс-сакратар Інстытута аўтамабільнага транспарту Мікалай Крупіньскі(Mikołaj Krupiński) пераконвае, што чалавек зʼяўляюцца самым слабым звяном у транспарце.

-Аўтаномная сістэма кіравання транспартам ліквідуе большасць прычын аварый. Гаворка ідзе, між іншым, пра перавышэнне дазволенай хуткасці, рассеянасць, неразважлівасць альбо непрыстасаванне да ўмоў на дарозе. Аўтамабіль без чалавечых недахопаў павінен быць больш бяспечны і больш эфектыўны.

Арганізатарам сустрэчы быў Інстытут аўтамабільнага транспарту.

аз